Ароннікавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ароннікавыя, Ароідныя[1] (Araceae) — буйное сямейства аднадольных раслін, якое ўключае больш за 3000 відаў у 117[2] родах.
У сістэме класіфікацыі APG II сямейства адносіцца да парадку Шальнікакветныя (Alismatales), які ўваходзіць у клас аднадольных.
Remove ads
Апісанне
Травы, ліяны, эпіфіты, іншы раз дрэвападобныя расліны, звычайна наземныя, радзей водныя. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, у катахах, прыкрытыя лістом — покрывам, зрэдку афарбаваным, з калякветнікам або без яго, іншы раз кветкі рэдукаваны да адной тычынкі і пладалісціка; трапляюцца кветкі, паглыбленыя ў вось катаха. Гінецэй са зрослых пладалісцікаў (цэнакарпны). Завязь пераважна верхняя 1—3-гнездавая, з адным або некалькімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — ягада. Насенне з багатым эндаспермам.
Remove ads
Пашырэнне
Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі сустракаюцца капытнік, многакарэннік, раска і інш.
Асаблівасці біялогіі
Апыленне пераважна энтамафільнае.
Класіфікацыя
Падсямейства
У цяперашні час, у межах ароідных вылучаюць 8 падсямействаў[3]:
- Aroideae
- Gymnostachydoideae
- Calloideae
- Lasioideae
- Monsteroideae
- Orontioideae
- Pothoideae
- Раскавыя (Lemnoideae)
У параўнанні з больш раннімі сістэмамі ў таксанаміі сямейства адбыліся наступныя змены: падсямейства Acoroideae было вылучана ў асобнае сямейства Acoraceae; раней самастойнае сямейства Раскавыя (Lemnaceae) было ўключана ў сямейства Ароннікавыя ў рангу подсемейства.
Роды
Агульны лік родаў у сямействе — больш ста.
Вельмі вялікі ўклад у вывучэнне раслін сямейства Ароннікавыя зроблены аўстрыйскім батанікам Генрыхам Вільгельмам Шотам. Апісаныя ім роды дапоўнены скарачэннем «Schott».
Магчымая прамое і зваротнае сартаванне па ўсіх слупках
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- Архівавана 17 чэрвеня 2017. Araceae on The Plant List
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads