Bash

варыяцыя каманднай абалонкі Bourne shell From Wikipedia, the free encyclopedia

Bash
Remove ads

Bash (от англ.: Bourne again shell, каламбур «Born again» shell — «адроджаны» shell) — удасканаленая і мадэрнізаваная варыяцыя каманднай абалонкі Bourne shell. Адна з найбольш папулярных сучасных разнавіднасцяў каманднай абалонкі UNIX. Асабліва папулярная ў асяроддзі Linux, дзе яна часта выкарыстоўваецца ў якасці прадусталяванай каманднай абалонкі.

Хуткія факты Аўтар, Распрацоўшчык ...

Хоць Bash распрацавана для UNIX і UNIX-падобных аперацыйных сістэм, такіх як GNU/Linux[7], таксама даступны версіі для Windows, BeOS[8][9] і Haiku[10].

Remove ads

Гісторыя

Браян Фокс пачаў пісаць код для Bash 10 студзеня 1988 года[11] пасля таго, як Рычард Столман быў незадаволены адсутнасцю прагрэсу, дасягнутым папярэднім распрацоўшчыкам[12]. Столман і FSF палічылі свабодную абалонку, якая магла б запускаць існуючыя скрыпты, настолькі стратэгічна важнай для цалкам свабоднай сістэмы, пабудаванай на аснове кода BSD і GNU, што гэта быў адзін з нямногіх праектаў, якія яны фінансавалі самі, а Фокс узяўся за гэтую працу як супрацоўнік FSF[12][13]. Фокс выпусціў Bash у выглядзе бэта-версіі (версія .99) 8 чэрвеня 1989 года[14] і заставаўся асноўным распрацоўшчыкам прыкладна дзесьці да перыяду паміж сярэдзінай 1992 года[15] і сярэдзінай 1994 года[16], калі ён быў звольнены з FSF[17], і яго абавязкі былі перададзены іншаму ўдзельніку, Чэту Рэмі[18][19].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads