Цвінтарэй звычайны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Цвінтарэй звычайны
Remove ads

Цвінтарэ́й звычайны[1] (Centaurium erythraea) — від кветкавых раслін роду Цвінтарэй (Centaurium) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Цвінтарэй звычайны, сардэчнік, цэнтаўрыя, тысячнік.

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см. Сцябло прамое, чатырохграннае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, з гладкім краем, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ярка-ружовага колеру з жаўтаватай трубкай. Суквеццешчыток. Плодкаробачка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Пакістан) абласцях Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы (Лівія, Алжыр, Марока, Туніс)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Азорскіх і Канарскіх астравах[2].

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, ускрайках нізінных балот, аблогах і берагах азёр[3].

Ахоўваецца ў Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[3].

Выкарыстанне

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  2. Золототысячник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads