Кізільнік суцэльнакрайні

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Кізільнік суцэльнакрайні
Remove ads

Кізі́льнік суцэльнакрайні, кізільнік звычайны[1] (Cotoneaster integerrimus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

[[File:287 Cotoneaster integerrima.jpg|thumb|{{bt-bellat|left|Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926]]

Thumb
Галінка з пладамі

Лістападны шматгадовы галінасты куст вышынёй да 2[1] м. Маладыя галінкі густа апушаныя, потым голыя. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — шаравата-лямцавае. Кветкі ружаватага колеру, з пяццю пялёсткамі, у паніклых пазушных пучках. Плод — амаль круглыя яблыкі, ярка-чырвоныя, з 3—4 костачкамі.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана пераважна ў Заходняй Еўропе і Скандынавіі, а таксама на тэрыторыі Крыма і на Каўказе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце ў горных стэпах і на горных сухіх лугах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маічэрвені[1]. Плады паспяваюць у ліпеніжніўні[1].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Івана-Франкоўскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны[2].

Дэкаратыўная расліна.

Remove ads

Сінонімы

  • Cotoneaster cotoneaster (L.) H.Karst., 1882 nom. illeg.
  • Cotoneaster integerrimus var. erythrocarpus (Ledeb.) Krylov, 1933
  • Cotoneaster integerrimus var. intermedius (Regel) C.K.Schneid., 1906
  • Cotoneaster vulgaris Lindl., 1822
  • Cotoneaster vulgaris var. erythrocarpus Ledeb., 1830
  • Cotoneaster vulgaris var. haematocarpus Rupr., 1853
  • Cotoneaster vulgaris var. intermedius Regel, 1873
  • Cotoneaster vulgaris var. minutifolius Zabel, 1897
  • Crataegus cotoneaster (L.) Borkh., 1798
  • Gymnopyrenium vulgare (Lindl.) Dulac, 1867
  • Mespilus cotoneaster L., 1753
  • Ostinia cotoneaster (L.) Clairv., 1811

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
  2. Кизильник цельнокрайный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads