Diaea dorsata
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Diaea dorsata — від аранеаморфных павукоў сямейства павукі-бакаходы (Thomisidae).
Remove ads
Апісанне
Апафіза з прамавугольным уступам. Эмболус з прамым канцом. Эпігін (генітальная структура ў самак) з папярочнай авальнай паўкруглай кішэняй. Галавагрудзі зялёнай афарбоўкі, жоўкнуць у спірце. У самцоў цёмная вобласць у раёне вачэй. Ногі зялёныя. Апістасома (брушка у павукападобных) крэмава-жоўтая з цёмна-карычневымі бакамі. Даўжыня цела самцоў: 3-4 мм, Даўжыня цела самак: 5-7, 3 мм.
Распаўсюджанне
Від каланізаваў большую частку Палеарктыкі ад Вялікабрытаніі і Партугаліі на захадзе даУсходняй Сібіры і Японія на ўсходзе. З поўначы на поўдзень арэал распасціраецца ад Скандынавіі да Балгарыі і далей на ўсход да Ірана. Арэал ахоплівае зоны ўмеранага і міжземнаморскага клімату. Сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе, акрамя Ірландыі, Ісландыі і Грэцыі.
Спосаб жыцця
Від асацыюецца з лесам. Сустракаецца пераважна ў вечназялёных і іглічных лясах. Палюе на лісці кустоў і дрэў, такіх як дуб, бук, ціс і сярод хвойных дрэў. Яго таксама можна знайсці ў апалым лісці і на ўскрайку лесу сярод травы. Самкі ахоўваюць яйцы ў гняздзе, якое пакрыта тоўстым пластом шоўку і змяшчаецца ў часткова выгнутым лісце.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads