Наперстаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наперстаўка[1][2] (Digitális) — род травяністых раслін, які належыць, па сістэме класіфікацыі APG II, да сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Раней, у сістэме класіфікацыі Кронквіста, расліну адносілі да сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і паўкусты. Сцёблы прамыя, не разгалінаваныя. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Кветкі пераважна буйныя, жаўтаватага, пурпуровага, рудаватага колеру, сабраныя ў густыя верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Арэал
На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе трапляецца 2 віды[3]:
- Digitalis grandiflora Mill. — Наперстаўка буйнакветная, ці Наперстаўка няпэўная
 - Digitalis purpurea L. — Наперстаўка пурпуровая
 
Віды
Паводле GRIN у родзе 11 відаў:[4]
- Digitalis ferruginea L. — Паўднёвае і Усходняе Закаўказзе, Міжземнамор’е, Турцыя
 - Digitalis grandiflora Mill. — Наперстаўка буйнакветная, ці Наперстаўка няпэўная [syn. Digitalis ambigua Murray] — еўрапейская частка Расіі, Паўднёва-Заходняя Сібір, Заходняя Еўропа, Міжземнамор'е
 - Digitalis laevigata Waldst. & Kit.
 - Digitalis lanata Ehrh. — Венгрыя і Паўднёвая Еўропа, Малдова, Заходняя Украіна
 
- Digitalis ferruginea
 - Digitalis grandiflora
 - Digitalis laevigata
 - Digitalis lanata
 
- Digitalis lutea L. — паўднёвы захад і цэнтр Еўропы[5]
 - Digitalis mariana Boiss.
 - Digitalis nervosa Steud. & Hochst. ex Benth. — Паўночны Іран, Арменія і Азербайджан
 - Digitalis obscura L.
 
- Digitalis lutea
 - Digitalis mariana
 - Digitalis obscura
 
- Digitalis parviflora Jacq.
 - Digitalis purpurea L. typus — Наперстаўка пурпуровая — Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Марока
- Digitalis purpurea subsp. purpurea [syn. Digitalis nevadensis Kunze] — Партугалія
 
 - Digitalis thapsi L.
 - Digitalis viridiflora Lindl.
 
- Digitalis parviflora
 - Digitalis purpurea
 - Digitalis thapsi
 
Remove ads
Значэнне
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Дыгіталіс, вылучаны з наперстаўкі, доўгі час заставаўся адзіным і незаменным прэпаратам для лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у той жа час пры перадазіроўкі ён з'яўляецца небяспечным ядам.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
 - Напісанне Наперстаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 11. Мн., 2000, С. 143/
 - База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 13 студзеня 2012.
 - Паводле сайта GRIN. Гл. картку расліны
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
