End Game (песня Тэйлар Свіфт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

End Game (песня Тэйлар Свіфт)
Remove ads

«End Game»  (бел. «Апошняя гульня») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Кампазіцыя была запісаная разам з брытанскім выканаўцам Эдам Шыранам і амерыканскім рэперам Future. Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 14 лістапада 2017 года на лэйбле Big Machine Records. 12 студзеня 2018 года адбыўся рэліз відэакліпа на песню.

Хуткія факты Выпушчаны, Мова ...

«End Game» дасягнула 18 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 36 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 2 — у Новай Зеландыі, дабралася да 49 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 — у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.

Remove ads

Асноўная інфармацыя

  • «End Game» — гэта адзіная песня на альбоме «Reputation», запісаная разам з іншымі выканаўцамі.
  • Тэйлар і Эд упершыню выканалі «End Game» падчас фестывалю Jingle Ball 2 студзеня 2018 года[1].
  • 10 студзеня 2018 года на шоў Good Morning America быў прэзентаваны тызер відэа на песню.
  • 12 студзеня 2018 года адбылася прэм'ера кліпа, рэжысёрам якога стаў Джосэф Кан[2].
  • За першы дзень на YouTube відэа набрала 14.4 мільёнаў праглядаў.
  • «End Game» дасягнула 18 месца ў хіт-парадзе ЗША, 36 месца — у Аўстраліі, 49 месца — у Вялікабрытаніі, 11 месца — у Канадзе, 2 месца — у Новай Зеландыі.
  • У Канадзе песня мае залатую сертыфікацыю.
Remove ads

Крытычныя водгукі

Песня атрымала рознабаковыя, але ў большасці станоўчыя водгукі ад экспертаў.

  • Pitchfork: «"End Game" — гэта песня, якая ўмела паглынае і вывяргае скрыжаваныя гукі рэпа і R&B, што мелі поспех у 2017 годзе»[3].
  • Vulture: «Гэтая песня стане адным з самых паспяховых сінглаў альбома "Reputation" дзякуючы яе яркаму рытму, асабліва ў частцы Futere»[4].
  • Time: «"End Game" — гэта самакрытычны трэк у стылі слоў-джэм»[5].
  • Spin: «Трэк добра адлюстроўвае тэму шукання кахання насуперак перашкодам.»[6].
Remove ads

Чарты

Больш інфармацыі Чарт (2017-18), Вышэйшая пазіцыя ...

Зноскі

  1. Taylor Swift, Ed Sheeran rock Jingle Ball with first live performance of 'End Game'. Entertainment. December 2, 2017. Праверана December 21, 2017.
  2. D'Aluisio, Alexandra (January 12, 2018). Taylor Swift Made a Ton of Snake References in the "End Game" Video. Clevver. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2018. Праверана January 15, 2018. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  3. “End Game” [ft. Future & Ed Sheeran by Taylor Swift Review | Pitchfork] (англ.). pitchfork.com. Праверана 22 снежня 2017.
  4. Guan, Frank. The Best Songs on Taylor Swift's Reputation Are the Least Aggrieved. Vulture(англ.). Праверана 2017-12-22.
  5. Analyzing Every Song on Taylor Swift's 'Reputation'. Time. Праверана 22 снежня 2017.
  6. Review: Taylor Swift - "End Game" ft. Future and Ed Sheeran. Spin (10 лістапада 2017). Праверана 23 December 2017.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads