Прэмія Цьюрынга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэмія Цьюрынга (англ.: Turing Award) — самая прэстыжная прэмія ў інфарматыцы, якая ўручаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі за выдатны навукова-тэхнічны ўклад у гэтай галіне.

Хуткія факты Прэмія Цьюрынга, Тып ...
Remove ads

Статус і парадак прысуджэння

Прэмія заснавана Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі ў гонар выдатнага англійскага навукоўца Алана Цьюрынга, які атрымаў першыя глыбокія вынікі адносна вылічальнасці задоўга да з’яўлення першых электронна-вылічальных машын.

Прэмію штогадова атрымліваюць адзін або некалькі спецыялістаў у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, чый уклад у гэтай галіне меў моцны і працяглы ўплыў на камп’ютарную супольнасць[2]. Прэмія можа быць прысуджана аднаму чалавеку не болей за адзін раз. У сферы інфармацыйных тэхналогій прэмія мае статус, аналагічны Нобелеўскай прэміі ў акадэмічных колах. Упершыню Прэмія Цьюрынга была прысуджана ў 1966 годзе Алану Перлісу за развіццё тэхналогіі стварэння кампілятараў.

У 2000-я гады прэміяльны фонд спансіраваўся карпарацыямі Intel і Google, штогадовы памер прэміі складаў $250 тыс., з 2014 года штогадовы прызавы фонд быў павялічаны да $1 млн, а кампанія Google стала адзіным спонсарам прэміі[3][4].

Remove ads

Лаўрэаты Прэміі Цьюрынга

Больш інфармацыі Год, Лаўрэат ...
Remove ads

Зноскі

  1. A. M. Turing Award(недаступная спасылка). ACM. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2007.
  2. Google to Provide All Funding for Most Prestigious Award in Computing (PDF)(англ.). Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі. 2014-11-13. Праверана 2014-11-21. ACM (the Association for Computing Machinery) is today announcing that the funding level for the ACM A.M. Turing Award is now $1,000,000, to be provided by Google Inc
  3. Avi Wigderson of the Institute for Advanced Study is the recipient of the 2023 ACM A.M. Turing Award (англ.). awards.acm.org. Архівавана з першакрыніцы April 10, 2024. Праверана 10 красавіка 2024.
  4. Avi Wigderson - A.M. Turing Award Laureate. amturing.acm.org. Праверана 18 кастрычніка 2025.
  5. ACM A.M. Turing Award Honors Two Researchers Who Led the Development of Cornerstone AI Technology (Press release). The Association for Computing Machinery. March 5, 2025. Архівавана з арыгінала March 5, 2025.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads