Стальнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стальнік
Remove ads

Стальнік, Ваўчук[1][2] (Ononis) — род кветкавых раслін з падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя або шматгадовыя травы, паўкусты або кусты. Сцяблы прамастойныя, узыходныя або сцелюцца, часам з калючкамі. Лісце простае або трайчастае, чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях або па 1—2 у пазухах лісця. Колер кветак белаваты, жоўты ці пурпуровы. Пялёсткаў 5. Плод — боб.

Арэал і экалогія

Расліны роду сустракаюцца пераважна ў міжземнаморскіх абласцях, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы[2], менш распаўсюджаны ў паўночнай і паўднёвай Еўропе. На тэрыторыі Беларусі 1 від — стальнік палявы (Ononis arvensis).

Віды

Усяго налічваецца каля 70—75 відаў стальніку. Паводле сайта The Plant List — 69 відаў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads