Стальнік палявы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́льнік палявы[1] (Ononis arvensis) — кветкавая расліна роду Стальнік (Ononis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Этымалогія назвы
Родавая назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «онен», што азначае асёл. Старажытнагрэчаскі фармаколаг Дыяскарыд адзначаў, што аслы ахвотна ядуць стальнік, тады як іншыя жывёлы пазбягаюць яго[2].
Батанічныя характарыстыкі
З’яўляецца шматгадовай травяністай раслінай. Сцёблы ўзыходзячыя, прамыя, апушаныя. Лісце тройчатае, з вялікімі прылісткамі. Кветкі пазухавыя, матыльковыя, ружовыя, на кароткіх кветаножках, на канцы сцябла ўтвараюць коласападобныя суквецці. Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плод — боб. Падземная частка складаецца з цёмна-бурага, шматгаловага карэнішча і стрыжневага, у ніжняй частцы галінастага кораня[5].
Remove ads
Медыцынскае прымяненне і фармакалагічныя ўласцівасці
Адвар каранёў стальніку выкарыстоўваюць як кровесупыняльны, слабільны, мачагонны і агіднысупрацьгемаройны сродак, а таксама пры лячэнні падагры, эпілепсіі, запаленні мачавога пузыра і нырак, камянях у нырках. Ванны з адвару травы прызначаюць пры лячэнні экзэмы. Доўгае ўжыванне стальніку памяншае ломкасць капіляраў[5][6].
Карані ўтрымліваюць ізафлавонавы гліказід, салодкі гліказід неўстаноўленай будовы, трытэрпенавы сапанін і крыху эфірнага алею, які ператвараецца ў смалу пры захоўванні[7].
Размнажэнне
Размнажаецца насеннем. Перад пасевам для павышэння ўсходжасці яго стратыфікуюць і пераціраюць з пяском.
Высейваюць стальник рана вясной, як толькі дазволіць стан глебы. Догляд пасеваў пачынаецца адразу ж пасля з’яўлення ўсходаў. У фазе 6-8 лісточкаў праводзяць букеціроўку. На працягу лета глебу рыхляць 3-4 разы, выдаляючы пустазелле[6].
Збор ураджаю
Ураджай збіраюць у два прыёму: спачатку скошваюць надземную масу, якую выносяць з участку, пасля чаго выкопваюць карані на глыбіні да З0 см. Карані мыюць у халоднай вадзе, папярэдне зрэзаўшы рэшткі сцеблаў і сушаць у добра ветраных памяшканнях. Захоўваюць у сухім, добра ветраным памяшканні[8].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
- Г. Флейшер, Г. Банченко. Лекарственные растения в стоматологии. Стоматологический травник. — Litres, 2018-02-28. — 324 с. — ISBN 9785040763474.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Вовчуг польовий - 20 Лютого 2012 - Опис лікарських рослин - Лікарські рослини . lekras.at.ua. Праверана 5 лістапада 2018.
- Стальник полевой(недаступная спасылка). lekmed.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 5 лістапада 2018.
- Стальник пашенный | лекарственные растения (руск.)(недаступная спасылка). timeherbal.com. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads