Махаон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махаон[1] (Papilio machaon) — матыль з сямейства паруснікаў ці кавалераў (Papilionidae).
Remove ads
Назва
Махаон названы шведскім натуралістам Карлам Лінеем ў гонар урача-хірурга, сына Асклепія і Эпіёны, які прымаў удзел у паходзе грэкаў на Трою падчас Траянскай вайны (1194 да н. э. — 1184 да н. э.)
Апісанне
Вялікі яркі матыль. Размах крылаў самцоў 64—81 мм, самак — 74—95 мм. Асноўны колер фону крылаў — інтэнсіўна-жоўты. Пярэднія крылы з чорнымі плямамі і жылкамі, і з шырокай чорнай аблямоўкай, з жоўтымі маладзіковападобнымі плямамі ля вонкавага краю крыла. Заднія крылы маюць «хвосцікі» да 10 мм. Афарбоўка задніх крылаў з сінімі і жоўтымі плямамі, чырвона-бурае вочка, акружанае чорным, размяшчаецца ў куце крыла.
- ♂
- ♂ △
- ♀
Remove ads
Пашырэнне

Пашырэнне: Палеарктыка і Аляска (акрамя Крайняй поўначы). Жыве ў адкрытых біятопах ад узроўню мора да 4500 м. Аддае перавагу ландшафтам лесастэпаў і стэпаў, нярэдкі ў аграцэнозах. Махаона можна сустрэць па берагах розных вадаёмаў на мокрай глебе. У Беларусі рэдкі від, трапляецца часцей на поўдні; месцы пражывання: узлескі і паляны, якія добра праграюцца, высечкі, сухадольныя і поймавыя лугі.
Можа ўтвараць мноства экалагічных рас, якія ў шэрагу выпадкаў разглядаюцца як падвіды.
Асаблівасці біялогіі

На большай частцы арэала дае 2 пакаленні за год. Вусень зялёны, з чорнымі папярочнымі палосамі, чырвонымі плямамі і чырвонай раздвоенай выгнутай пахкай залозай ззаду галавы. Выраст з залозай звычайна ўцягнуты; у выпадку небяспекі вусень высоўвае яго вонкі і падымае пярэднюю частку цела ўгару. Аранжава-жоўты сакрэт залозы мае рэзкі пах і адпужвае нападніка. Корміцца вусень на раслінах сямейства парасонавых, у тым ліку на кропе; есць кветкі і завязі, радзей лісце. Акукліваецца адкрыта на сцёблах кармавой расліны або побач. Прымацоўваецца шаўкавістым паяском.
Лёт матылёў з траўня па жнівень. Матылі кормяцца на кветках. Вусені з чэрвеня па верасень кормяцца на раслінах сямействаў парасонавых, складанакветных, губакветных. Зімуе кукалка.
Remove ads
Ахова
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads