Porphyrophora hamelii

From Wikipedia, the free encyclopedia

Porphyrophora hamelii
Remove ads

Porphyrophora hamelii — від насякомых атраду Hemiptera падатраду какцыдавых, адносіцца да роду Porphyrophora.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Відавая лацінская назва дадзена ў гонар рускага навукоўца Іосіфа Гамеля (1788—1862), які наведаў Арарат у 1830 годзе[1][2].

Арэал

Від — эндэмік саланчаковай паўпустыні, якая знаходзіцца ўздоўж сярэдняй плыні ракі Аракс, Арменія.

Спосаб жыцця

Кашаніль вядзе пераважна падземны лад жыцця, жыве на карэнішчах двух відаў траў, якія растуць у саланчаковых глебах — Aeluropus littoralisі трысняга звычайнага (Phragmites australis).

Выкарыстанне

З самак здабываюць чырвоную фарбу — кармін, якая ў Арменіі вядомая як «вардан кармір» і шырока выкарыстоўвалася ў Арменіі для афарбоўвання прадзіва і нітак, фарбаў і чарніла. Гэтай фарбай, якая захавала свой яркі насычаны пурпурны колер, распісана незлічоная колькасць армянскіх мініяцюр у сярэднявечных рукапісах. Ёю ж афарбавана пража, з якой вытканы знакамітыя армянскія дываны. Таксама было ўсталявана, што арарацкая кашаніль уваходзіла ў склад фарбавальніку, якім было афарбавана прадзіва, з якой быў вытканы знакаміты Пазырыкскі дыван — найстаражытнейшы захаваны ворсавы дыван.

Remove ads

Зноскі

  1. Brandt, Johann Friedrich; Ratzeburg, Julius Theodor Christian (1833). Medizinische Zoologie oder getreue Darstellung und Beschreibung der Thiere, in der Arzneimitellehre in Betracht kommen, in systematischer Folge herausgegeben(ням.). Vol. 2. Berlin, Germany: Trowitzsch and Sohn. p. 356. Праверана 11 October 2014.
  2. Hamel, J. (1833), Über Cochenille am Ararat und über Wurzelcochenille im Allgemeinen (PDF), Mémoires de l'Académie Impériale des Sciences de St. Pétersbourg / Sciences mathématiques, physiques et naturelles(ням.), vol. Tome III (1835), Frankfurt, Germany: Universitätsbibliothek Frankfurt am Main, pp. 9–64, Праверана 11 October 2014. Publication of Hamel's 4 May 1833 report on the Ararat cochineal. Hamel's report mentions Brandt.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads