PostgreSQL
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
PostgreSQL (постгрэс-кью-эл), таксама вядомая як Postgres[7] — свабодная рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Першапачаткова была названа POSTGRES, адсылаючы да яе паходжання ад базы даных Ingres, распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1996 годзе праект быў перайменаваны ў PostgreSQL, каб адлюстраваць падтрымку SQL. У 2007 годзе каманда распрацоўшчыкаў вырашыла выкарыстоўваць разам назву PostgreSQL і псеўданім Postgres.
PostgreSQL рэалізуе транзакцыі, якія адпавядаюць прынцыпам ACID, трыгеры, знешнія ключы і захаваныя працэдуры. Яна прызначана для падтрымкі высокіх нагрузак, можа выкарыстоўвацца на асобных машынах, у сховішчах даных або ў вэб-сэрвісах з вялікай колькасцю адначасовых карыстальнікаў.
Remove ads
Платформы
PostgreSQL мае версіі для наступных аперацыйных сістэм: Linux (усе апошнія дыстрыбутывы), macOS версіі 10.12 і навей, Windows, FreeBSD, OpenBSD,[8] NetBSD, а таксама неафіцыйна Solaris,[9] AIX і HP-UX.[10] Таксама працуе ў большасці сучасных Unix-падобных сістэм.
Вядомыя карыстальнікі
Сярод вядомых арганізацый і прадуктаў, якія выкарыстоўваюць PostgreSQL у якасці асноўнай базы даных, наступныя прыклады:
- Microsoft выкарыстоўвае PostgreSQL для панэлі аналітыкі «Release Quality View» (RQV) у петабайтным маштабе, якая адсочвае якасць абнаўленняў Windows
- У 2009 годзе вэб-сайт сацыяльнай сеткі Myspace выкарыстаў базу даных кампаніі Aster Data Systems, якая была пабудавана на немадыфікаванай PostgreSQL.
- OpenStreetMap, сумесны праект па стварэнні свабоднай карты свету.
- BASF, гандлёвая платформа для аграбізнесу.
- Вэб-сайт сацыяльных навін Reddit.
- Skype VoIP [11]
- Sun xVM, набор для віртуалізацыі і аўтаматызацыі цэнтра апрацоўкі даных ад Sun.
- MusicBrainz, адкрытая музычная онлайн-энцыклапедыя.
- Міжнародная касмічная станцыя — для збору тэлеметрычных даных на арбіце і перадачы іх на зямлю.
- Instagram, мабільны сэрвіс для абмену фатаграфіямі.
- Disqus, онлайн-сэрвіс абмеркавання і каментавання.
- TripAdvisor, вэб-сайт з турыстычнай інфармацыяй, які ў асноўным ствараецца карыстальнікамі.
- Яндэкс, расійская інтэрнэт-кампанія перавяла свой паштовы сэрвіс з Oracle на Postgres.[12]
- Amazon Redshift, частка AWS, заснавана на мадыфікацыях Postgres ад ParAccel.
- FlightAware, вэб-сайт для адсочвання палётаў.[13]
- The Guardian перайшоў з MongoDB на PostgreSQL у 2018 годзе [14]
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- The postgres Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 19 кастрычніка 2018.
- FAQ: What is PostgreSQL? How is it pronounced? What is Postgres? . PostgreSQL Wiki. PostgreSQL community. Праверана October 2, 2021.
- postgresql-client-10.5p1 – PostgreSQL RDBMS (client) . OpenBSD ports (4 кастрычніка 2018). Праверана October 10, 2018.
- Installing and Configuring PostgreSQL - Oracle Solaris Cluster Data Service for PostgreSQL Guide . docs.oracle.com. Праверана 4 лютага 2023.
- HP-UX Porting and Archive Centre | postgresql-12.4 . hpux.connect.org.uk. Праверана 4 лютага 2023.
- Pihlak. PostgreSQL @Skype . wiki.postgresql.org. Праверана January 16, 2019.
- Yandex.Mail's successful migration from Oracle to Postgres [pdf] . Hacker News: news.ycombinator.com. Праверана September 28, 2016.
- Open Source Software . FlightAware. Праверана November 22, 2017.
- McMahon, Philip. "Digital Blog: Bye bye Mongo, Hello Postgres". The Guardian.
Remove ads
Знешнія спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads