Шчаўе тупалістае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчаўе тупалістае[1] (Rumex obtusifolius) — кветкавая травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Remove ads
Назва
Батанічнае апісанне

Шматгадовая буйная расліна з магутным коранем і бароздавым сцяблом вышынёй да 1,5 м, дугападобнымі або ніцымі галінамі ў сярэдняй частцы.
Прыкаранёвае лісце сядзіць на доўгіх хвосціках, з плоскай і бліскучай ліставай пласцінкай даўгавата-яйкападобнай формы, у даўжыню да 25 см і 12 см шырынёй, канцы лісця тупыя або слабазавостраныя, з сэрцападобным аснаваннем. Лісце на сцеблах кароткачарашковае, авальна-ланцэтнай формы.
Суквецце аблісцвенае, мяцёлкавае, з адхіленымі галінамі. Кветкі двухполыя, дробныя, зялёнага колеру, сабраны ў друзлыя калатоўкі. Калякветнік складаецца з шасці авальна-трохкутных лісточкаў. Падчас паспявання пладоў унутраныя лісточкі становяцца цёмна-бурымі. Тычынак у колькасці шэсць, песцік з трыма слупкамі і гронкападобнымі лычыкамі.
Цвіценне адбываецца ў ліпені — жніўні. Плод — трохграневы арэшак.
Лёгка гібрыдызуецца з іншымі відамі шчаўя, напрыклад, са шчаўем прыморскім (Rumex maritimus) або шчаўем кучаравым (Rumex crispus).
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Від распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, у Скандынаўскіх краінах, на Балканскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, у Малой Азіі і Іране. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы на захад ад Камы і Волгі, акрамя паўночных раёнаў і Крыма, прысутнічае на Каўказе.
Расце ў лясах, на ўзлесках і ў зарасніках кустоўя. Ля жылля чалавека селіцца як рудэральная і пустазельная расліна.
Значэнне і выкарыстанне
Лісце расліны можа быць выкарыстана ў якасці салаты ці як шпінат, можа адварвацца. Лісце змяшчае шчаўевую кіслату, ужыванне якой у вялікай колькасці можа быць небяспечным.
Высушанае насенне выкарыстоўваецца ў якасці вострай прыправы.
Вегетатыўныя часткі могуць выкарыстоўвацца ў якасці лекавай сыравіны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads