Смалёўка зеленаватая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Смалёўка зеленаватая
Remove ads

Смалёўка зеленаватая[1] (Silene chlorantha) — від кветкавых раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 30—80 см вышынёй. Сцёблы адзінкавыя, негалінаваныя, голыя. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, на доўгіх хвосціках, з выразнай сярэдняй жылкай; сцябловае лісце да верхавіны ўсё меншае, ад ланцэтнага да лінейнага. Суквецце вузка-мяцёлкавае, рэдкае; кветкі на тонкіх ніткападобных кветаножках, размешчаны на восі, радзей на кароткіх галінках. Прыкветкі плёнкавыя, бураватыя, па баках з рэдкімі вейчыкамі. Чашачка вузка цыліндрычная, пры плодзе булавападобная, голая, бледная, з зялёнымі жылкамі, часам злёгку пурпурна афарбаваная. Пялёсткі зеленаватыя, амаль да асновы падзеленыя на лінейныя долі. Каробачка авальная, ≈ 8 мм даўжынёй, на кароткай (2 мм) ножцы[2].

Remove ads

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ўмеранай Азіі[3][4].

Ва Украіне від расце на травяністых схілах, у светлых месцах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads