Светнік зязюлін
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Све́тнік зязюлін[1][2] (Silene flos-cuculi) — від кветкавых раслін роду Светнік (Lychnis) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), некаторымі аўтарамі ўключаецца ў род Светнік (Lychnis).
Remove ads
Назвы
Светнік зязюлін[1][3], зязюлін цвет[1], бурчык[1][3], палявая смалянка[1][3], смолка балацяная, чарацвет[1], смолка баравая, дрэма[4][5].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—90 см. Сцябло прамое, шурпатае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Сцябловае лісце сядзячае, вузкаланцэтнае, прыкаранёвае — падоўжаналанцэтнае, звужанае ў чаранок. Кветкі ружовага колеру, часам белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці з супраціўнымі галінкамі. Плод — сухая каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Японіі[6]. Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, лясах і хмызняках, на нізінных балотах і па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Кукушкин цвет обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads