Symbian OS
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўвалася кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.
24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх акцый Symbian Ltd., пасля чаго стала б магчымай перадача зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен быў спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм.
У 2010 годзе Symbian хутка саступаў па папулярнасці iOS і Android. Генеральны дырэктар Nokia Стывен Элап 11 лютага 2011 года абвясціў аб партнёрстве з Microsoft, у рамках якога Nokia павінна была пачаць выкарыстоўваць Windows Phone у якасці асноўнай платформы для сваіх смартфонаў, а Symbian пры гэтым паступова выходзіла б з ужытку. У выніку доля Symbian на рынку значна ўпала.
Nokia спыніла падтрымку праграм для Symbian з 1 студзеня 2014 года.
Remove ads
Статыстыка
Суадносіны смартфонаў з рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Люты 2010[3][4][5][6][7][8].
Гл. таксама
- EPOC
- Смартфон
- Symbian S60
- UIQ
- Commwarrior-A
Зноскі
- Nokia робіць Symbian зачыненым праектам // opennet.ru 6.04.2011
- Symbian Foundation announcement (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2008. Праверана 23 кастрычніка 2008.
- Worldwide smartphone market by OS vendor (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2013. Праверана 8 лютага.
- Symbian. Fast facts (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 23 кастрычніка.
- Smartphone market (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 23 кастрычніка.
- Smartphone market 2 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
- Gartner Says Worldwide Mobile Phone Sales Grew 35 Percent in Third Quarter 2010; Smartphone Sales Increased 96 Percent (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads