Жывакост жорсткі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Жывакост жорсткі
Remove ads

Жывако́ст цвёрды[1], Жывакост жорсткі (Symphytum asperum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Уся расліна пакрытая калючым шчаціннем. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем. Кветкі спачатку светла-пурпурныя, затым блакітныя, у завітках. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце на пустках, лугах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах пойменных лясоў. Цвіце ў маічэрвені[1].

Выкарыстанне

Лекавая і дэкаратыўная расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваецца настой з сухога карэнішча. Ужываецца пры ранах, язвах, тромбафлебітах.

Каштоўная кармавая расліна (свінням і трусам)[1]. За лета дае 3—5 укосаў, добра сіласуецца з дамешкамі злакавых траў[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Окопник жёсткий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads