Рапейніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рапейніца (Vanessa cardui) — дзённы матылёк з сямейства Німфаліды (Nymphalidae). Відавая лацінская назва паходзіць ад лац.: Carduus — чартапалох, адной з кармавых раслін вусеняў дадзенага віду.
Сінонімы:
- Cynthia cardui
- Papilio cardui
- Pyrameis cardui
Remove ads
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла 26-31 мм[1], размах крылаў 47-65 мм[2].
Колер крылаў зверху светла-цагляна-чырвоны з чорнымі плямамі, якія ўтвараюць пасярэдзіне пярэдняга крыла папярочную перавязь. Вяршыня пярэдніх крылаў чорная з белымі плямамі. Ніжні бок задніх крылаў з цёмнымі і светлымі разводамі і 4-5-ю вочкавымі плямамі (жоўтымі з сінім ядром) перад аблямоўкай.
Палавы дымарфізм не выражаны.
Распаўсюджанне
Шырока распаўсюджаная, не сустракаецца толькі ў Паўднёвай Амерыцы. На поўначы Еўропы даходзіць да узбярэжжаў арктычных мораў[3], некаторыя асобіны далятаюць да Ісландыі, Шпіцбергена, Калгуева і іншых паўночных астравоў, аднак зімаваць можа толькі на поўдні Еўропы. на поўнач ад Альп матылькі мігруюць.
На поўначы матылі пранікаюць у тундру, але нашчадкаў там не пакідаюць; у тайговай зоне, на поўдзень ад гіпаарктычнага поясу, мясцовым з'яўляецца толькі летняе пакаленне[4].
Remove ads
Месцапражыванні
Сустракаецца на лясных узлесках, палянах, абочынах дарог, на палях, лугах, па берагах рэк, у пустках, зарослых пустазеллем. Таксама шырока сустракаецца ў антрапагенных біятопах. У гарах часам падымаецца да вышыннага пояса ў 2500-3000 м над узроўнем мора[5].
Час лёту
У сярэдняй паласе Усходняй Еўропы першыя матылі гэтага віду сустракаюцца ў канцы мая — сярэдзіне чэрвеня. Адрозніваюцца патрапаным і аблезлым знешнім выглядам. Гэта пакаленне матылькоў, тых, хто прыляцеў з поўдня.
Матылі другога пакалення лётаюць з сярэдзіны ліпеня да першай дэкады кастрычніка і, хутчэй за ўсё, мігруюць назад на поўдзень. У паўднёвых раёнах Усходняй Еўропы магчыма развіццё да 4 пакаленняў за год, у залежнасці ад кліматычных умоў. У дадзеных рэгіёнах адзначаецца «змазванне» феналагічных паказчыкаў: так, у стэпавай зоне Украіны ў другой палове лета адначасова можна выявіць усе стадыі развіцця дадзенага віду. У гэтых жа рэгіёнах магчымая зімоўка на стадыі імага або (значна радзей) кукалкі[1].
Remove ads
Размнажэнне
Самкі адкладаюць па 1 яйку на лісце кармавых парод расліны. Вусені будуюць прытулкі з некалькіх складзеных лістоў, змацаваных паміж сабой шаўкавінай. У падобным «прытулку» вусень выядае адтуліну паміж жылкамі лісця. На працягу свайго жыцця адзін вусень робіць 7-9 падобных «хованак» з лісця. Акукліванне адбываецца там жа. Кукалка свабодная, прымацаваная галавой уніз. Працягласць стадыі кукалкі — 2-3 тыдні[1].
Кармавыя расліны вусеняў
Крываўнік, чартапалох, Urtica urens, соя культурная, падбел звычайны, крапіва двухдомная. На поўначы вусені развіваюцца амаль выключна на Urtica urens, чартапалохе кучаравым і бадзяку палявым[6][7].
Remove ads
Міграцыі

Здольная да міграцый[8]. Матылі летняга пакалення зімуюць у Паўночнай Афрыцы, дзе яны размнажаюцца і новае пакаленне рапейніц мігруе на поўнач, дзе выводзіцца летняе пакаленне матылькоў. У канцы лета матылі гэтага пакалення мігруюць назад у Афрыку. Вясной цыкл паўтараецца зноў. Пры міграцыях рапейніцы ляцяць групамі, з хуткасцю 25-30 км/ч і могуць пераадольваць да 500 км у дзень[9]. Агульная працягласць іх пералёту дасягае 5000 км[10][11]. Рапейніцы, якія насяляюць у Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі, таксама здзяйсняюць асенне-вясновыя міграцыі, але маршруты гэтых міграцый іншыя. Найбольш масавыя міграцыі рапейнііцы на Еўрапейскі Поўнач, якія праходзілі шырокім фронтам ад Урала да Скандынавіі, назіраліся ў 1996, 1996 і 2009 гг.
- Стадыі развіцця матыля
- Яйка
- Вусень
- Кукалка
- Імага
- Імага
- Імага
Remove ads
Зноскі
- И. Г. Плющ, Д. В. Моргун, К. Е. Довгайло, Н. И. Рубин, И. А. Солодовников. «Дневные бабочки Восточной Европы». CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». Минск, 2005
- Ю. Некрутенко, В. Чиколовец — Дневные бабочки Украины. Киев, 2005
- Болотов И. Н. Многолетние изменения фауны булавоусых чешуекрылых (Lepidoptera, Diurna) северной тайги запада Русской равнины. — Экология, 2004. № 2. С. 141—147.
- В. В. Горбач Географическая структура фауны дневных бабочек (Lepidoptera, Diurna) Юго-Восточной Фенноскандии. // Труды Карельского научного центра РАН № 2. 2013. С. 65-77
- Tom Tolman, Richard Lewington: Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas, S. 149, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 1998, ISBN 3-440-07573-7]
- Болотов И. Н. Булавоусые чешуекрылые (Lepidoptera, Rhopalocera) г. Архангельска и его окрестностей. — Зоол. журн. 2002. Т. 81. № 4. С. 457—462.
- Болотов И. Н., Подболоцкая М. В., Колосова Ю. С., Зубрий Н. А. Современный поток мигрантов и его роль в формировании фаун булавоусых чешуекрылых (Lepidoptera, Rhopalocera) на морских островах с молодой аллохтонной биотой. — Изв. РАН. Сер. Биол. 2013. № 1. с. 88-98.
- М. П. Корнелио. Школьный атлас-определитель бабочек. — М. Просвещение, 1986. 255 с.
- Harlan Abbott Charles, A Quantitative Study of the Migration of the Painted Lady Butterfly, Vanessa Cardui L. Ecology, Vol. 32, No. 2 (Avril 1951), pp. 155—171.
- Tom Tolman, Richard Lewington: Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas, S. 149, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 1998, ISBN 3-440-07573-7]
- Michael Chinery, Les insectes d'Europe en couleurs, Bordas, 1981, p.189, ISBN 2-04-012575-2]
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads