Крынічнік персідскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Крынічнік персідскі
Remove ads

Крынічнік персідскі[1] (Veronica persica) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Сцёблы вышынёй 10-70 см, адзінкавыя або некалькі, слабыя, распасцёртыя, ляжачыя, простыя або ў ніжняй частцы галінастыя, з доўгімі парасткамі, цыліндрычныя, тонкія, валасістыя.

Лісце супраціўнае, верхняе амаль сядзячае, застаецца на хвосціках, даўжынёй 2-4 мм. Прыкветкавае лісце чарговае, даўгаватае, крыху зменшана. Сцябловае — шырока яйкападобнае да круглявага, даўжынёй 8-16 мм, шырынёй 5-15 мм, злёгку сэрцападобнае або ўсечанае, па краі буйна зубчастае, з рэдкімі валасінкамі на паверхні.

Кветкі па адной у пазухах сцябловага лісця, на доўгіх ніткападобных, слаба валасістыхкветаножках даўжынёй 1,5-4 см. Вяночак дыяметрам 7-11 (да 15) мм, блакітны, сіні або светла-фіялетавы, з зелянява-жоўтым зевам, з сінімі жылкамі, ніжняя лопасць часам белая, усё лопасці тупыя, тры — круглява-пупышкападобныя, адна яйкападобная, амаль усе роўныя або крыху перавышаюць чашачку. Тычынкі выгнутыя, карацейшыя за вяночак, з круглява-яйкападобнымі пылавікамі і пашыранымі ў сярэдзіне ніткамі.

Плод — каробачка, шырыня ўдвая большая за даўжыню: шырынёй 8-10 мм, даўжынёй 4-5 мм. Насенне па 3-12 у кожным гняздзе, даўжынёй 1,5-2,5 мм, даўгаватае, неглыбока маршчыністае.

Remove ads

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Ва Украіне сустракаецца паўсюдна, расце на палях і ў садах, пустазелле, адвентыўная расліна.

Таксанамія

Від Крынічнік персідскі ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік персідскі
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads