Іван Раманавіч Брайцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Раманавіч Брайцаў (27 студзеня 1870, в. Забялышын Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Хоцімскі раён Беларусь — 4 студзеня 1947) — рускі савецкі матэматык[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў с. Забялышын Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (Беларусь) у беднай сям'і беларускіх сялян. Брат Якуба і Васіля Брайцавых.
Член Маскоўскага матэматычнага таварыства (1904), прафесар (1924), доктар фізіка-матэматычных навук (1935)[3].
Скончыў сельскую школу, павятовую вучэльню. У 1885—1887 гг. працаваў настаўнікам, у 1887—1892 гг. вучыўся ў маскоўскай гімназіі, у 1896 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[3]. Выкладаў матэматыку ў розных навучальных установах, здаў магістарскія выпрабаванні і быў зацверджаны прыват-дацэнтам[3].
У 1900—1918 гг. працаваў у Варшаўскім політэхнічным інстытуце[3], абараніў магістарскую дысертацыю, стаў прафесарам. Разам з інстытутам эвакуіраваўся ў Маскву, затым у Ніжні Ноўгарад[3].
Ініцыятар стварэння ў Ніжагародскім універсітэце фізіка-матэматычнага факультэта, быў яго дэканам да 1939 года. Працаваў прафесарам і ў Горкаўскім педінстытуце. З 1942 г. да канца жыцця — загадчык кафедры тэорыі функцый ГДУ, створанай па яго ініцыятыве[3].
Доктар фізіка-матэматычных навук (1935, без абароны дысертацыі).
Арганізатар выкладання матэматыкі ў ВНУ г. Н. Ноўгарада, заснавальнік навуковай школы па тэорыі аналітычных функцый, з 1918 па 1931 г., да прыезду А. А. Андронава, быў адзіным буйным матэматыкам горада.
Быў першым загадчыкам кафедры матэматычнага аналізу (з 1936 г. па 1945 г.). Іван Раманавіч з'яўляецца заснавальнікам Горкаўскай школы тэорыі функцый. Ім апублікавана звыш 50 работ, у тым ліку некалькі манаграфій. За вялікую плённую навукова-даследчую і педагагічную дзейнасць І. Р. Брайцаў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» і медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне».
Загадам рэктара № 117 ад 16 верасня 1945 года з кафедры матэматычнага аналізу вылучаецца кафедра тэорыі функцый, куды пераведзены загадчыкам кафедры прафесар І. Р. Брайцаў.
Remove ads
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Адзін з арганізатараў БДУ, укладальнік праекта вучэбнага плана для фізіка-матэматычнага факультэта БДУ (1921)[3].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём.
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads