Іван Сямёнавіч Дмухайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Сямё́навіч Дмуха́йла (1914 — 2007) — беларускі мастак-пейзажыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Украіне. Прадед быў іканапісцам, маці распісывала коміны.
- 1939 — Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў М. Паніна, У. Коранева.
- 1941 — настаўнік па маляванню ў сельскай школе.
- 1949 — пачатак удзелу ў мастацкіх выстаўках.
- 1958 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР.
- 1996 — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Працаваў у станковым жывапісе — у жанрах лірычнага пейзажа і нацюрморта. Яго творы хвалілі такія карыфеі жывапісу, як Вітольд Бялыніцкі-Біруля і Віталь Цвірка.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Удава мастака — Марыя Пятроўна Вейнер[1]
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads