Ігнасіа Камача

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнасіа Камача
Remove ads

Ігнасіа Камача Барнола (ісп.: Ignacio Camacho Barnola; нар. 4 мая 1990, Сарагоса, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Яго бацька Хуан Хасэ, а таксама старэйшы брат Хуанінья, таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Хуткія факты Ігнасіа Камача, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

«Атлетыка»

Ігнасіа пачаў сваю кар’еру ў футбольнай школе «Сарагосы», але неўзабаве яго заўважылі скаўты сталічнага «Атлетыка», які ў 2005 годзе запрасіў футбаліста ў сваю футбольную акадэмію. 1 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Барселоны», Камача дэбютаваў у Ла Лізе. «Матрацнікі» атрымалі перамогу з лікам 4:2, а з маладым паўабаронцам быў падпісаны кантракт[3]. 3 мая, за адзін дзень да свайго 18-годдзя, у паядынку супраць «Рэкрэатыва» Ігнасіа забіў свой першы гол у чэмпіянаце Іспаніі.

Нягледзячы на ўдалыя выступы ў дэбютным сезоне, у наступным Камача мала з’яўляўся на поле, абмяжоўваючыся матчамі на Кубак Іспаніі. Галоўны трэнер «Атлетыка», Хаўер Агірэ, рабіў стаўку на партугальца Манішэ і пачаткоўца каманды аргенцінца Эвера Банегу. Сітуацыя крыху палепшылася пасля таго, як Манішэ быў адхілены ад гульняў пасля сутычкі з новым галоўным трэнерам Абелем Рэсінам. Сезон 2009/10 Камача мала гуляў, у асноўным выходзячы ў канцы матчаў.

«Малага»

У пошуках гульнявой практыкі ў снежні 2010 года Ігнасіа перайшоў у «Малагу»[4]. 8 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа, ён дэбютаваў у новым клубе. Пазней замацаваўся ў аснове і стаў адным з лідараў каманды, а таксама яе віцэ-капітанам.

«Вольфсбург»

У ліпені 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Вольфсбургам»[5], аднак гуляў мала з-за траўм. У верасні 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Іспаніі. 18 лістапада 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць Германіі (0:1).

Дасягненні

«Атлетыка»:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads