Ілья Галота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілья Галота (укр.: Ілля Голота; пачатак XVII стагоддзя — 17 (27) чэрвеня 1649) — Канеўскі  (руск.) палкоўнік, наказны гетман  (руск.) (май — чэрвень 1649 года)[2].

Хуткія факты Ілья Галота, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Верагодна, паходзіў з казакоў. Яго брат Рыгор (Грышай, Грышко) дзейнічаў разам з ім, а пасля гібелі Ільі стаў Брагінскім палкоўнікам.

У пачатку нацыянальнай рэвалюцыі 1648—1676 гадоў Ілья Галота далучыўся да Багдана Хмяльніцкага. Магчыма, што Ілья Галота дзейнічаў на Севершчыне.

Ва ўмовах контрнаступлення войскаў Рэчы Паспалітай (зіма — увесну 1649) Ілья Галота выступіў за неадкладную вайну.

У канцы мая 1649 года Ілья Галота з вялікім атрадам запарожцаў прыбыў з Сечы на казацкую раду на Маслаў Стаў (цяпер сяло Маслаўка  (руск.) Міронаўскага раёна Кіеўскай вобласці). Там Багдан Хмяльніцкі прызначыў яго наказным гетманам[2]. Галота ўзначаліў авангард  (руск.) украінскага войска, якое павінна весці наступленне на Загалле, Рэчыца, Вільню, а потым ісці на берагі Віслы.

На чале 10-тысячнага войска І. Галота перайшоў Прыпяць і разбіў армію польнага гетмана Вялікага князя Літоўскага Я. Радзівіла, што парушыла планы феадалаў Рэчы Паспалітай з поўдня Беларусі ўдарыць у тыл войску Хмяльніцкага, садзейнічала разгортванню паўстання на поўдні Беларусі[2]. Атрад Галоты вырас да 30 тысяч паўстанцаў. Ён раздзяліў свае сілы на некалькі атрадаў, якія каля 3-х месяцаў дзейнічалі з пераменным поспехам. У чэрвені 1649 годзе каля Загалля на Прыпяці Радзівіл акружыў яго атрад (каля 7 тыс. чалавек), аднак Галота вывеў паўстанцаў з акружэння[2].

Казакі Галоты, а таксама ўкраінскія і беларускія сяляне і мяшчане (усяго каля трох тысяч) у ноч на 17 чэрвеня 1649 года паспрабавалі штурмам узяць Загалле, але пацярпелі паразу[2]. У ходзе бітвы войска было адціснута да балотаў, самога Галоту цяжка паранілі, ён трапіў у палон[2]. Пасля палякі пакаралі яго смерцю — пасадзілі на кол  (руск.). Паводле іншых звестак[2], Галота загінуў у баі.

Пахаваны Галота пад Загаллем у адной з сямі брацкіх магіл паўстанцаў.

Remove ads

У культуры

Thumb
Казак Галота на паштовай марцы СССР

Верагодна, Ілья Галота з'яўляецца героем народнай думы пра казака Галоту  (укр.).

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q93482363'></a>
  2. Галота Илья // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 135-136. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads