Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі

дзяржаўная навуковая ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусіmap
Remove ads

Інстытут тэхнічнай акустыкі — установа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў верасні 1975 года ў якасці Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП).

Хуткія факты Інстытут тэхнічнай акустыкі, Абрэвіятура ...

На 2018 год Інстытут уваходзіў у склад Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Пры ІТА працавалі аспірантура і дактарантура з наборам на 3 спецыяльнасці: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі, 3) апрацоўка металаў ціскам. Інстытут аказваў наступныя паслугі: 1) даследаванне ўздзеяння канцэнтраванага патоку энергіі на кандэнсаванае асяроддзе і фізічны працэс, у тым ліку тэрмапругкага фазавага ператварэння; 2) распрацоўку ўльтрагукавага і медыцынскага абсталявання; 3) аднаўленне дэталяў газадынамічным напыленнем, 4) электрафізічныя вымярэнні; 5) ўсталяванне прылад аховы і пажарнай бяспекі; 6) выпуск стаматалагічных вырабаў (дыскі і сплавы з каштоўных металаў, артадантычныя дугі), медыцынскага дроту з каштоўных металаў і нанясенне ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў. У ІТА налічвалася:

Remove ads

Гісторыя

25 верасня 1975 года Прэзідыум Акадэміі навук БССР зацвердзіў Пастанову № 140 аб заснаванні Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП). У 1994 годзе Віцебскае аддзяленне ІФЦЦП пераўтварылі ў Інстытут тэхнічнай акустыкі (ІТА). У 1995 годзе ў ІТА з'явілася аспірантура. На 1998 год у Інстытуце даследавалі ўздзеянне канцэнтраваных патокаў энергіі (ультрагуку, лазарнага выпраменьвання і высокачастотнага поля) на кандэнсаванае асяроддзе. У ІТА распрацавалі тэорыю сінтэзу функцыянальна-градыентных і інтэлектуальных матэрыялаў ва ўльтрагукавым полі (кампазіцыйныя матэрыялы з эфектам памяці формы і псеўдапругкасці, матэрыялы для медыцыны, радыётэхнікі і ядзернай энергетыкі). Таксама сінтэзавалі пераўскітныя матэрыялы, што не вырабіць пры звычайнай цеплавой апрацоўцы. Даследавалі кінетыку спякання парашкоў 3-кампанентных сістэм пад уздзеяннем лазарнага выпрамянення. Распрацавалі выбарачнае лазарнае спяканне для стварэння вырабаў складанай прасторавай формы. Даследавалі фізічнае ўзаемадзеянне патокаў атамаў, малекул і іонаў з паверхняй цвёрдых целаў для стварэння іонна-плазменным спосабам дэкаратыўна-ахоўных пакрыццяў з вугляроду, палімераў і гідраскілфасфатаў металаў[4].

Кіраўнікі

Remove ads

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
  2. Інстытут тэхнічнай акустыкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads