Адміністрацыйны падзел Нарвегіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адміністрацыйны падзел Нарвегіі
Remove ads

Адміністрацыйны падзел Нарвегіі — іерархічная сістэма падзелу тэрыторыі і насельніцтва Нарвегіі, якое пражывае на ёй, на асобныя ўчасткі з мэтай арганізацыі дзяржаўнага кіравання. Апроч юрыдычнай сістэмы адміністрацыйнага падзелу існуе традыцыйная, якая часта выкарыстоўваецца ва ўжытку і літаратуры.

Thumb
Фюльке Нарвегіі

Структура

У Нарвегіі ўсталявана палітыка-адміністрацыйная сістэма на трох узроўнях:

  • нацыянальны (агульнадзяржаўны);
  • губернскі (губерні, ці фюльке, ці акругі);
  • муніцыпальны (муніцыпалітэты, ці камуны).

Губерні (акругі) у Нарвегіі маюць традыцыйную назву фю́льке (нарв.: fylke), іх 18. Кожная губерня кіруецца губернскім саветам (no:fylkesråd) на чале з губернатарам. Акрамя таго, у губернях дзейнічае фюлькетынг (no:fylkesting), які выбіраецца насельніцтвам.

Фюльке падзелены на камуны (муніцыпалітэты). Усяго іх — 422. Прадстаўнічыя органы камун — камунальныя ўправы (no:kommunestyre), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя органы — камунальныя саветы (no:kommunalråd).

У гарадах назва гэтых органаў кіравання можа адрознівацца: адпаведна, прадстаўнічыя органы ў гарадах — гарадская ўправа (no:bystyret), выканаўчыя органы ў гарадах — гарадскія саветы (no:byråd).

Remove ads

Фюльке

Нарвегія падраздзяляецца на 19 фюльке (раёнаў)[1], якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў:

Больш інфармацыі №, Герб ...
Remove ads

Камуны

Thumb
Камуны Нарвегіі

Камуны (нарв.: kommune, -er, англ.: municipality, -ies) з’яўляюцца другім адміністрацыйным узроўнем падзелу Нарвегіі пасля губерняў (фюльке). Да канца 2009 года ў краіне налічвалася 430 камун. Колькасць камун паступова, але ўвесь час скарачаецца з-за зліцця найбольш дробных камун.

Іншыя тэрыторыі

Заморскія тэрыторыі Нарвегіі ў колькасць фюльке не ўваходзяць і на камуны не падзяляюцца. Архіпелаг Шпіцберген (Свальбард) з адміністрацыйным цэнтрам у Лонгйіры, а таксама востраў Ян-Маен з’яўляюцца ўладаннямі Нарвегіі; кіраванне Ян-Маенам ажыццяўляе адміністрацыя Нурлана. Востраў Бувэ з’яўляецца залежнай тэрыторыяй Нарвегіі. Востраў Пятра I і Зямля Каралевы Мод у Антарктыдзе, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на якія прад’яўляе Нарвегія, таксама адносяцца ёю да залежных тэрыторый.

Інтэграваныя тэрыторыі

Больш інфармацыі Тэрыторыя, Рэгіён ...
  • Заўвагі: З 2698 чалавек насельніцтва Шпіцбергена 493 грамадзяне Расіі і 10 Польшчы.

Залежныя тэрыторыі

Больш інфармацыі Тэрыторыя, Рэгіён ...
Remove ads

Гл. таксама

  • ISO 3166-2:NO

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads