Адэля Лаўрэнцьеўна Анісовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэля (Адэлія) Лаўрэнцьеўна Анісовіч (у дзявоцтве Сянкевіч[1]; 9 (22) верасня 1911, Мінск — 12 студзеня 1991) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 9 (22) верасня 1911[2] года ў Мінску[3][1]. Скончыла ў 1932 годзе Мінскі педагагічны інстытут і ў 1941 годзе мастацкую студыю рабочай моладзі пры Саюзе мастакоў БССР, вучылася ў В. Волкава. Удзельніца мастацкіх выставак з 1936 года[2].
Працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 1945—1960 гадах старшы мастак эксперыментальна-мастацкай лабараторыі інстытута «Белмясцпрампраект»[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года[2].
Памерла 12 студзеня 1991 года[3].
Remove ads
Творчасць
Асноўныя творы: сувенірныя мастацкія вырабы, святочны габелен-абрус «Аднаўленне народнай гаспадаркі», габелен «Беларусь весяліцца», паясы і закладкі для кніг, парцьеры, дэкаратыўныя пласты «Стары Мінск», фаянсавая талерка «Новы Мінск». Прымала ўдзел у стварэнні альбома «Беларускі народны арнамент»[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[2].
Узнагароды
Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968)[2].
Сям'я
Верагодна, была ў шлюбе з мастаком Феафілам Анісовічам (1911—1988).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads