Акцябрскі (Архангельская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акцябрскі (Архангельская вобласць)map
Remove ads

Акцябрскі[2] (руск.: Октя́брьский) — рабочы пасёлак на поўдні Архангельскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Усцьянскага раёна і муніцыпальнага ўтварэння «Акцябрскае». У 2016 годзе ў пасёлку пражывала 9133 чалавек. Размешчаны на левым беразе ракі Усцья (прыток Вагі). Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Кастылева Паўночнай чыгункі. Звязаны аўтамабільнай дарогай «КонашаВельскШангалы» з федэральнай трасай М8.

Хуткія факты Акцябрскі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Да 1950 года, на тэрыторыі цяперашняга пасёлка Акцябрскі, на левым беразе ракі Усцья знаходзілася вёска Тураносаўская, ці ж Ніжняя Поржама. У 1950 годзе, у сувязі з будаўніцтвам Шангальскай лесаперавалачнай базы, пачынаецца будаўніцтва пасёлка Першамайскі. У 1958 годзе пасёлку прысвойваецца цяперашняя назва Акцябрскі, а таксама ён атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1975 годзе адміністрацыйны цэнтр Усцьянскага раёна пераносіцца сюды з вёскі Шангалы. З 2006 года з’яўляецца цэнтрам МУ «Акцябрскае».

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads