Алена Уладзіміраўна Стальбоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Уладзіміраўна Стальбоўская (нар. 21 чэрвеня 1977, Камянец) — беларуская юрыстка і дэпутатка.

Хуткія факты Алена Уладзіміраўна Стальбоўская, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзілася 21 чэрвеня 1977 года ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці[1].

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў гэтага ж універсітэта, а таксама яго магістратуру[1].

Працавала начальніцай аддзела кадраў, юрысконсультам гандлёвага прадпрыемства «Веча-Святлотэхніка»; юрысконсультам прадпрыемства «Свідравіна»; галоўным юрысконсультам «Гроднааптгандаль»; юрысконсультам прадпрыемства «Квінфуд»; вядучай спецыялісткай, вядучым юрысконсультам Галоўнага філіяла па Гродзенскай вобласці «Белінвестбанка»; вядучым юрысконсультам, галоўным юрысконсультам юрыдычнага дэпартамента «Белінвестбанка»; начальніцай аддзела, галоўным юрысконсультам, намесніцай начальніка філіяла — начальніцай аддзела філіяла Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у г. Гродне[1].

Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу[1].

Начальніца філіяла ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у горадзе Гродне[1].

Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучана ад Свіслацкага, Бераставіцкага і Гродзенскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровай граматай Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і падзякай старшыні праўлення банка[1].

Па выніках 2023 года прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Гродзеншчыны»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads