Алесь Зайка
беларускі краязнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Зайка, Аляксандр Фаміч Зайка (12 жніўня 1948, Заполле — 26 чэрвеня 2018[2], Заполле, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі краязнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1971). Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Заполле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней загадваў школьным этнаграфічным музеем.
Праз усё жыццё збіраў фальклор, запісваў народныя словы і выразы, фатаграфаваў традыцыйную архітэктуру. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фалькларыстыку і гісторыю паселішчаў.[2]
Укладальнік выданняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Пасмяротна выйшла кніга «Мікратапаніміка Івацэвіччыны» (2018), рыхтуецца да выдання яшчэ некалькі кніг[2].
Памёр 26 чэрвеня 2018 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна. Пахаваны на могілках у Бялавічах.
Remove ads
Узнагароды
- Мядовая прэмія (2011) за кнігу прозы «Дым з коміна».[2]
- Прэмія імя Тадэвуша Касцюшкі.
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 жніўня 2025.
- Не стала Алеся Зайкі Архівавана 1 кастрычніка 2020. — racyja.com, 27.06.2018
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads