Альгімонт Гальшанскі

(XIV ст.) першы гістарычны продак князёў Гальшанскіх From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгімонт Гальшанскі (1-я палова XIV ст. — паміж жніўнем і кастрычнікам 1393) — літоўскі арыстакрат, пачынальнік роду князёў Гальшанскіх.

Хуткія факты Альгімонт Гальшанскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Напэўна, упершыню згаданы Германам Вартбергам пад 1371 года як «вялікі вяльможа», чый «двор» над ракой Нявежай у Арвістаўскай зямлі[pl] разбурыла лівонскае войска Ордэна (deinde Nevese flumen descendendo ab utraque parte usque ad curiam Algeminnen in terra Arvisten, ubi Algeminne, magnus satrapa)[3]. Аднак цэнтр уладанняў Альгімонта, паводле ордэнскіх Die Littauischen Wegeberichte, быў у Гальшанах (Von dannen in Ongemundes hoff Galschan ij mile rum weg)[3].

У 1383 годзе Альгімонт (Angemunt) у свіце вялікага князя Ягайлы браў удзел у перамовах з пасламі вялікага магістра, у канцы 1384 года з іншымі пасламі (Sgergelo, Olgemont et Borizszo duces) едзе ў Кракаў, дзе 18.1.1385 года просіць для вялікага князя рукі каралевы Ядвігі. Таксама Альгімонт, напэўна на пачатку 1389 года, разам з Братошам (Овгимонта и Братоушу) едзе ў Ноўгарад для перамоў з наўгародцамі пра прыняцце на прыгарады князя Лугвена Альгердавіча, брата Ягайлы[4]. У свой час Юзаф Вольф, а следам іншыя даследчыкі адносілі гэтыя згадкі да Івана Альгімонтавіча, быццам называнага паганскім імем бацькі[5]. Але няма падстаў сумнявацца, што ўласна сам князь Альгімонт браў удзел у тых падзеях[6].

У канцы 1380-х — пачатку 1390-х гадоў князь Альгімонт (кнѧз(ь) Ѡлгимонтъ) быў сярод выдаўцоў паручных грамат за баярына Братошу (1387—1394) і князя Жэдзівіда (жнівень-кастрычнік 1393)[6].

Памёр не пазней за кастрычнік 1393 года, калі яго сын князь Іван атрымаў кіеўскае намесніцтва ад вялікага князя Вітаўта[7].

У Кіева-Пячэрскім памянніку (канец XV — пачатак XVI ст.) ёсць запіс «Княз Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия», але гэтую згадку, запісаную болей праз стагоддзе па смерці Альгімонта, лічаць ненадзейнай[8].

Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. згадваюць кіеўскага намесніка Альгімонта ў часы вялікага князя Гедзіміна, падзеі датаваны 1321 годам і цяпер іх лічаць сумнеўнымі, але ў кожным разе названы Альгімонт можа быць толькі іншай асобай. Тыя самыя летапісы часта называюць Альгімонта сынам Міндоўга Гальшанскага, а яго сынам легендарнага Гольшы, у Еўраінаўскім летапісе сам Альгімонт названы сынам Гольшы.[9] Тым часам крыніцы XIV ст. пад 1331 годам згадваюць кіеўскага князя Фёдара[8].

Мацей Стрыкоўскі згадвае таксама наваградскага князя Альгімонта ў XIII ст., сына міфічнага Тройната і бацьку міфічнага Рынгольда, калі гэтыя звесткі і мелі рэальную аснову, то храналагічна гэта можа быць толькі яшчэ адзін Альгімонт, ён і не названы Гальшанскім, і яго сувязь як з Альгімонтам Гальшанскім, так і з легендарным Альгімонтам Гольшавічам не прасочваецца.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads