Альфрэда Стрэснер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэда Стрэснер Матыаўда (ісп.: Alfredo Stroessner Matiauda; 3 лістапада 1912, Энкарнасьён, Парагвай — 16 жніўня 2006, Бразілія, Бразілія) — парагвайскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, прэзідэнт (дыктатар) Парагвая з 15 жніўня 1954 па 3 лютага 1989 года. У 1954 годзе скінуў прэзідэнта Ф.Чавеса і пры падтрымцы арміі ўсталяваў дыктатуру. Абапіраўся на ваеннае кіраўніцтва і правакансерватыўную партыю «Каларада». У час яго дыктатуры загінула больш за 12 тыс.чалавек. У лютым 1989 года скінуты Андрэсам Радрыгесам, уцёк з краіны. Эмігрыраваў у Бразілію.
Remove ads
Зноскі
- Alfredo Stroessner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Alfredo Stroessner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads