Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч
беларускі ваенны лётчык першага класа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч (28 мая 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 года, ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа[1], палкоўнік, намеснік начальніка 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009[2].
Remove ads
Біяграфія
У 1984 годзе скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў[3].
Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 года[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5].
30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў[6][7][8].
Урачыстыя пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[9].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[10] і I ступені (2006)[11]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010)[12].
Памяць
28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 года[14].
Прозвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрома Радам-Садкаў[15].
Гл. таксама
Зноскі
- «Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыцці» Архівавана 12 жніўня 2011. // Ірына Прымак, «Звязда», 23.06.2007
- Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
- Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)
- Крылы Беларусі (руск.) // Белорусское время
- Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009
- Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (польск.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
- Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (польск.) // WP.pl, 30.08.2009
- Wypadek na Air Show w Radomiu (польск.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
- У Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009
- Помнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
- Wystartowali z Sadkowa i zginęli Архівавана 6 жніўня 2016. // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (польск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads