Аляксандр Васілевіч Лысенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васілевіч Лысе́нка (нар. 13 лістапада 1922, станіца Платніраўская, Караноўскі раён, Краснадарскі край) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955). Лаўрэат Прэміі СМ СССР 1983 года.

Хуткія факты Аляксандр Васілевіч Лысенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, аспірантуру АН БССР у 1954 годзе. З 1951 года працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, ІБіА Дзяржбуда, з 1964 года — начальнік аддзела Дзяржбуда БССР, з 1966 года — намеснік дырэктара па архітэктуры ІБіА Дзяржбуда, з 1970 года — загадчык сектара (аддзела) планіроўкі і забудовы гарадоў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1].

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): конкурсны праект мемарыяла Брэсцкай крэпасці (1956), ПДП жылога раёна па Маскоўскай шашы ў Мінску (1963), цэнтра Віцебска (1964), эксперыментальны ПДП цэнтра і мікрараёна Барысава (1967), доследна-паказальны генплан Стоўбцаў (1977)[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: прасторава-планіровачная структура, архітэктурна-мастацкае аблічча, добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў, горадабудаўнічае засваенне пойменных тэрыторый[2]. Больш 70 навуковых прац, у т.л.: «Галоўная вуліца Мінска (Ленінскі праспект)» (1963); у аўтарскім калектыве: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Савецкай Беларусі» (1957), «Мікрараёны Беларусі» (1963), «Планіроўка, забудова гарадоў Беларускай ССР і фарміраванне іх асяроддзя» (1976), «Рэкамендацыі па праектаванні генеральных планаў малых гарадоў Беларускай ССР, якія інтэнсіўна развіваюцца» (1979), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (1968), «Горадабудаўнічае засваенне поймавых тэрыторый» (1986), «Правілы забудовы гарадоў Беларускай ССР» (1986), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63-87). Артыкулы па пытаннях планіроўкі, забудовы гарадоў БССР у часопісах, зборніках[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983). Прэмія Савета Міністраў БССР (1983)[1].

Зноскі

  1. Лысенко Александр Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Лысенка Аляксандр Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads