Аляксей Анатолевіч Халецкі
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Халецкі (нар. 19 чэрвеня 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай футбольнай школы, доўгі час гуляў за БАТЭ, але не здолеў замацавацца ў аснове. Пазней выступаў за розныя беларускія клубы, гуляў ва Узбекістане.
У студзені 2011 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Большую частку сезона 2012 прапусціў з-за траўмы.
У красавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск», але ў жніўні 2013 года пакінуў віцебскі клуб і стаў іграком «Слуцка»[2]. Дапамог слуцкаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. У якасці асноўнага абаронцы прывёў мікашэвіцкі клуб да перамогі ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера
У студзені 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў «Гарадзеі»[6]. Заставаўся трэнерам «Гарадзеі» да студзеня 2021 года, калі разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб[7], а неўзабаве «Гарадзея» спыніла існаванне. Пазней стаў працаваць з дзіцячымі камандамі ў Польшчы[8].
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2006
Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2009, 2013, 2014
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads