Андрапаўза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрапаўза — нястача тэстастэрону пры пераходзе да старасці. Сустракаецца ў 10-20 % мужчын пераважна пасля 50 гадоў. Вядзе да імпатэнцыі.
Папярэджанне
Развіццё немачы прадухіляе харчаванне пераважна бялкамі (белае курынае мяса, грыбы, малако, тварог, яйкі і ялавічына) і складанымі вугляводамі (бабовыя, вотруб'евы хлеб, гародніна і крупы). У якасці крыніцы тлушчаў варта ўжываць алей, арэхі, смятану, сыр і тлустыя гатункі рыбы. Нядужасць таксама папярэджваюць пешыя прагулкі, пад'ёмы па лесвіцы, разгадванне галаваломак (крыжаванкі), ранішняя гімнастыка, рэгулярныя палавыя сувязі, чытанне і язда на веласіпедзе, уніканне перанапругі, недасыпу, палення і спірту.
Remove ads
Прычыны
Ранняму ўзнікненню немачы спрыяе ненармаваны працоўны дзень, хранічны стрэс, паўсядзённае пераграванне і пераахаладжэнне, Іанізавальнае выпраменьванне, вібрацыя , шум і працяглая адсутнасць палавых зносінаў.
Праявы
Недамаганне выяўляецца праз патлівасць, пачашчанае сэрцабіцце, галавакружэнне, перапады артэрыяльнага ціску, раздражняльнасць, нервознасць, бяссонніцу , пагаршэнне памяці і здольнасці засяроджваць думкі, атлусценне, змяншэнне мышачнай сілы і зніжэнне палавой цягі[1].
Гл. таксама
- Менапаўза
Зноскі
- Вольга Цыбульская. Клімакс — гэта і ваша праблема // Краіна здароўя. — 24 сакавіка 2009. — № 9 (123). — С. 6.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads