Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык
беларускі сцэнарыст, рэжысёр, тэатральны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык (нар. 14 студзеня 1980) — беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр.
Remove ads
Праца
Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасля навучаўся ў аспірантуры факультэту журналістыкі БДУ.
Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (2000—2001). Пасля памочнікам старшыні Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюза. З 2002 года — аглядальнік Белгазеты.
У 2002 праходзіў рэжысёрскую стажыроўку ў Алега Табакова ва МХАТе.
Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся [1].
Movie Research прызнала Курэчыка самым паспяховым сцэнарыстам рускага кіно 2006—2008 гадоў.[2]
З 2009 працуе ў Галівудзе. Адмовіўся ад напісання сцэнарыю для фільму «Любоў-маркоў-3»[3]
У кастрычніку 2012 выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча) у другі раз.
Рэжысёр
- «Гатэль выканання жаданняў», 2003 — беларускі тэлесерыял
Сцэнарыст
Ролі
- «Любоў-маркоў», 2007 — роля мастацтвазанаўцы
- «Дунечка», 2004
- «Акупацыя. Містэрыі», 2004, Беларусь
Remove ads
Зноскі
- Андрэй Курэйчык: «Беларусь — не самая сяброўская краіна для драматургаў» http://www.dw-world.de/dw/article/0,,1772857,00.html
- Андрей Курейчик признан лучшим сценаристом http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13938 Народная Воля 14 красавіка 2009
- Беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык адмовіўся працаваць над праектам «Любовь-морковь 3» http://www.nv-online.info/index.php?c=nw&i=29224 Народная Воля 22 мая 2009
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads