Анетэ Відман-Маўц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анетэ Відман-Маўц
Remove ads

Анетэ Відман-Маўц (ням.: Annette Widmann-Mauz, у дзявоцтве Анетэ Відман (ням.: Annette Widmann); нар. 13 чэрвеня 1966, Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ[5]) — нямецкі палітык партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, дэпутат Бундэстагу, парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства аховы здароўя  (польск.) ў 2009—2018 гадах, дзяржміністр у Ведамстве федэральнага канцлера Германіі з 2018 года.

Хуткія факты Анетэ Відман-Маўц, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла сярэднюю школу ў Балінгене, потым вывучала паліталогію і права ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1993—1998 гадах працавала ў ім над праектам, арганізаваным Еўрапейскай камісіяй[5].

У 1984 годзе ўступіла ў Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі. Адначасова з гэтым стала актывісткай яго моладзевай арганізацыі «Junge Union  (чэшск.)», у 1986—1989 гадах была яе віцэ-прэзідэнткай у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1995 годзе стала рэгіянальнай старшынёй саюза жанчын «Frauen-Union  (ням.)» у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1999 годзе стала намеснікам старшыні федэральнага камітэта ХДС па жаночай палітыцы. У 1999—2009 гадах працавала ў Савеце раёна Цолернальб  (укр.)[5].

У 1998 годзе ўпершыню атрымала мандат дэпутата Бундэстагу. Паспяхова балатавалася на новыя тэрміны на выбарах 2002, 2005, 2009, 2013, 2017[5] і 2021 гадоў[6]. У 2000 годзе ўвайшла ў праўленне фракцыі ХДС/ХСС, а ў 2012 годзе — у федэральны савет ХДС. У 2015 годзе ўзначаліла «Frauen-Union  (ням.)» на федэральным узроўні[5]. У 2009 годзе стала парламенцкім статс-сакратаром Федэральнага міністэрства аховы здароўя  (польск.) ў кабінеце Ангелы Меркель[7]. У 2018 годзе перайшла на пасаду дзяржаўнага міністра, адказнага за міграцыю, бежанцаў і інтэграцыю  (ням.), у канцылярыі федэральнага канцлера[8].

22 снежня 2020 года ўзяла шэфства над Янай Арабейка, беларускай студэнткай і палітычнай зняволенай[9][10].

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1055078991 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 снежня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q51850225'></a>
  3. Annette Widmann-Mauz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  4. Annette Widmann-Mauz (ням.). Бундэстаг. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2018. Праверана 21 лютага 2018.
  5. Bundestagswahl 2021: Gewählte in Landeslisten und Wahlkreisen (ням.). Bundeswahlleiter  (ням.). Праверана 27 верасня 2021.
  6. Widmann-Mauz wird Parlamentarische Staatssekretärin (ням.). Ärzte Zeitung  (ням.) (27 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 8 лютага 2018.
  7. Annette Widmann-Mauz (CDU) (ням.). Integrationsbeauftragter  (ням.). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
  8. Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  9. STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA (італ.). Italian Federation for Human Rights (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads