Антон Дзмітрыевіч Абрамовіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Абрамовіч (нар. 27 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2015 годзе выступаў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2016 года пачаў прыцягвацца да дубля, дзе замацаваўся на наступны год. У 2019 годзе разам з БАТЭ выйграў першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да кубкавых матчаў асноўнай каманды. Дэбютаваў за асноўны склад БАТЭ 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (5:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а з ліпеня пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў дзяржынскі клуб.
Remove ads
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads