Артур Гарыевіч Зельскі

беларускі гісторык, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (2010—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Гарыевіч Зельскі (5 лютага 1969(1969-02-05), Мінск8 студзеня 2025(2025-01-08)) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (2010—2024)[1].

Хуткія факты Артур Гарыевіч Зельскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лютага 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў настаўнікам ліцэйскіх класаў, загадчыкам музея гісторыі БДУ, супрацоўнікам цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у стварэнні Музея гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996), гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра (2007), музея ўпраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010).

З 2010 па 2024 год узначальваў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Аўтар ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексе[2].

У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна — барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Усходнім Міжземнамор’і»[3]. Аўтар больш чым 150 навуковых артыкулаў і манаграфій, у т. л. «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў» (2001), «Шчыт і меч Айчыны» (2006, у суаўтарстве); «Фелікс Дзяржынскі: рыцар рэвалюцыі» (2007), «Памяць у сэрца стукае» (2010), «Хатынь. Святыня нацыянальнай памяці» (2011), «Хатынь. Трагедыя беларускага народа» (2018), «Менск зачараваны: казкі, паданні і легенды» (2022).

Памер 8 студзеня 2025 года[4].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, удастоены Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адзначаны ганаровымі граматамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads