Арцём Уладзіміравіч Рахманаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Рахманаў (нар. 10 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Хуткія факты Арцём Рахманаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», а з 2008 года праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, не здолеў стаць трывалым іграком асновы.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[6]. У складзе гродзенскай каманды апынуўся на лаўцы запасных. У маі 2014 года ў сувязі з траўмай асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў яго месца ў аснове. Пасля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казахстанскі «Табол» на некаторы час стаў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[7].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Эстоніі — талінскай «Левадыяй»[8]. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у казастанскім «Іртышы», але не падышоў[9]. У сакавіку, пакінуўшы «Левадыю», падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[10]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года з-за траўмы страціў месца ў складзе. У маі 2017 года, незадоўга да заканчэння сезона, разарваў кантракт з малдаўскім клубам[11].

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[12]. Аднак, ужо ў верасні таго ж года пасля прыходу ў каманду новага трэнерскага штаба пакінуў «Чарнаморац»[13].

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з клубам другога дывізіёна Польшчы «Ракаў»[14]. Улетку таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў польскі клуб[15] і ў ліпені вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Іслачы»[16]. У складзе «Іслачы» стаў іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Іслач», перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[17]. У ліпені 2019 года разарваў кантракт са шведскім клубам і стаў трэніравацца з «Іслаччу»[18]. Неўзабаве зноў афіцыйна стаў іграком прысталічнага клуба[19] і вярнуў месца асноўнага абаронцы.

У студзені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[20], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2021 быў капітанам каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[21] і неўзабаве стаў іграком «Астаны»[22], якой дапамог стаць чэмпіянам Казахстана. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Астаной»[23].

У 2023 годзе заставаўся без клуба, выступаў у медыяфутболе. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[24].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).

Дасягненні

  • Эстонія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі: 2015
  • Малдова 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2017
  • Казахстан 01Чэмпіён Чэмпіён Казахстана: 2022

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[25].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads