Іван Мікалаевіч Садоўнічы

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Садоўнічы (нар. 11 мая 1987, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Хуткія факты Іван Садоўнічы, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», пазней гуляў за іншы гродзенскі клуб «Белкард». У 2011 годзе трапіў у «Віцебск», дзе трывала гуляў у аснове.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў «Нёман»[3]. У гродзенскім клубе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Сезон 2014 распачаў як асноўны цэнтральны абаронца гродзенскага клуба. У маі 2014 года не выступаў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове.

У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Табол»[4]. Ужо ў ліпені 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана[5]. У сакавіку 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам»[6]. Перад пачаткам сезона 2017 атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У чэрвені 2017 года стала вядома, што Садоўнічы пакінуў карагандзінскі клуб[7].

У лістападзе 2017 года трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам»[8], але пазней вырашыў працягнуць кар’еру ў Казахстане, і ў сакавіку 2018 года быў заяўлены за талдыкарганскі «Жэтысу».

У студзені 2019 года перайшоў у кызылардзінскі «Кайсар»[9]. На полі з’яўляўся эпізадычна, у асноўным выходзячы на замену. У лютым 2020 года стала вядома, што беларускі абаронца пакідае клуб[10].

Сезон 2020 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Восенню 2022 года стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка[12], у сезоне 2023 вярнуўся на месца абаронцы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[13].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

11 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads