Барунская базыльянская школа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бару́нская базылья́нская шко́ла — колішняя сярэдняя навучальная ўстанова свецкага кірунку, якая дзейнічала ў мястэчку Баруны Ашмянскага павета пры кляштары манахаў-базыльян. Школа рыхтавала кадры для грамадзянскай службы і ўтрымлівалася на сродкі базыльянскага ордэна[1].

Хуткія факты Барунская базыльянская школа, Заснавана ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя звесткі пра ўніяцкую школу ў Барунах адносяцца да перыяду каля 1617 года. Вядома, што ў 1700 годзе сюды з мястэчка Вішнева Ашмянскага павета разам з маёмасцю і настаўнікамі была пераведзена 3-гадовая свецкая школа[1].

У 1740 годзе па патрабаванні клерыкалаў навучальная ўстанова змяніла праграму і пачала рыхтаваць кандыдатаў у духоўнае званне. Аднак у 1780 годзе яна зноў стала свецкай і была ператворана ў 6-гадовую школу з прэфектам на чале[1].

У 1835 годзе, у сувязі з разгромам царызмам базыльянскай сістэмы свецкай адукацыі, школа была ліквідавана. На яе базе было створана духоўнае вучылішча для 20 дзяцей-сірот або дзяцей з беднага духавенства[1].

Remove ads

Навучальны працэс

Спачатку ў школе выкладалі выключна вучоныя манахі, але ў XIX стагоддзі з’явіліся і свецкія выкладчыкі. Усе настаўнікі свайго часу скончылі Віленскі ўніверсітэт, двое з іх па стане на 1826 год мелі ступень кандыдатаў філасофіі. Раз на год школу інспектаваў візітатар, прызначаны саветам універсітэта з ліку сваіх прафесараў[1].

Школа размяшчалася ў асобным драўляным будынку, мела бібліятэку і кабінет з матэматычнымі інструментамі. Штат складаўся з 6 настаўнікаў, якія штодня па чарзе выкладалі свае прадметы ва ўсіх класах[1]. Вядомы імёны выкладчыкаў: Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі[2]. У 1804—1811 гадах фізіку выкладаў Юльян Спірыдовіч[3][4].

Праграма навучання ўключала[1]:

Расклад дня пачынаўся з імшы ў 6:30, заняткі працягваліся з перапынкамі да 17:00[4]. Навучальны год завяршаўся публічнымі экзаменамі. Пры школе знаходзіўся манах, які валодаў лекарскім майстэрствам, і неабходны набор лекаў[1].

Для праверкі ведаў выкарыстоўвалася сістэма аўдытараў — лепшых вучняў, якія правяралі заданні ў сваіх калег і дакладвалі выкладчыку. На чале класа стаяў «імператар» (лепшы вучань), які вёў журнал паспяховасці («эрату»). Ацэнкі ў «эраце» выстаўляліся словамі: «умее», «сумняваецца», «памыляўся», «умее не добра», «не дэкламаваў», «не ўмее»[4]. Найбольш здольныя выпускнікі працягвалі адукацыю ў Віленскім універсітэце[1].

Remove ads

Вучні

У XIX стагоддзі ў школе займалася ад 140 да 200 юнакоў ва ўзросце 9—25 гадоў. Асноўны кантынгент складалі сыны шляхты з Ашмянскага і суседніх паветаў[1].

Паводле звестак 1826 года, навучалася 152 вучні (ва ўзросце 16—25 гадоў), з іх[1]:

Два першыя класы называліся ніжнімі, а іх вучні насілі пагардлівую мянушку «мінімусы» (лац.: minimus — найменшы) і не мелі роўных правоў з вучнямі чатырох старэйшых (вышэйшых) класаў[1]. Вучні жылі ў дамах мяшчан і знаходзіліся пад наглядам гувернёраў (старэйшых вучняў, званых «пенсіянерамі»)[1].

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Многія выпускнікі школы сталі вядомымі дзеячамі навукі, культуры і грамадскага жыцця XIX стагоддзя, займалі высокія пасады ў органах улады і царкоўнай іерархіі[1].

  • Антон Вырвіч — матэматык, прафесар Віленскага ўніверсітэта (быў выпускніком школы)[1].
  • Вінцэнт Карчэўскі — ад’юнкт прафесара астраноміі Віленскага ўніверсітэта[1].
  • Антоній Камінскі — аўтар прац па асновах геаграфіі і матэматыкі[1].
  • Леанард Ходзька — пісьменнік, гісторык, географ[1].
  • Ігнат Ходзька — пісьменнік (аўтар успамінаў пра школьнае жыццё ў Барунах)[1].
  • Антон Эдвард Адынец — паэт, перакладчык, мемуарыст (таксама пакінуў успаміны пра школу)[1].
  • Юльян Корсак — паэт і перакладчык[1].
  • Станіслаў Мацкевіч — губернатар Плоцка, а затым Любліна[1].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads