Барыс Іванавіч Сцяпанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Іванавіч Сцяпанаў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург — 7 снежня 1987) — беларускі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1986). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.
Remove ads
Біяграфія
Барыс Сцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным[2]. У 1936 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (сённяшняя назва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС.
Удзельнічаў у Другой Сусветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзідыума АН БССР Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Мінск. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаваў спектраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук.
Памяць
У 1988 годзе Інстытут фізікі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сцяпанава.
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія СССР (1950, 1972, 1982)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1952)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1983)
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава АН СССР (1967)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
- Ордэн Леніна (1973)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1973)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1979)
Гл. таксама
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
- Килин С. Я.. Академик Борис Иванович Степанов (к столетию со дня рождения) (руск.) (28 верасня 2012).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads