Бор (Дрычынскі сельсавет)

былая вёска ў Дрычынскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бор (трансліт.: Bor) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Вёска Бор уваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У XVIII стагоддзі ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[1].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У XIX стагоддзі вёска Бор адносілася да маёнтка Оштарполле[2], уласнасць Оштарпаў, з сярэдзіны XIX стагоддзя ўласнасць Ваньковічаў. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, капліца.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Знесена ў 1993 годзе ў звязку з будаўніцтвам Мінскай ЦЭЦ-5, перад зносам было 54 двары[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 336 жыхароў
  • 1908 год — 67 двароў, 394 жыхары
  • 1917 год — 69 двароў, 395 жыхароў (усе беларусы)[5]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads