Босанска-Грахава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Босанска-Грахаваmap
Remove ads

Босанска-Грахава (басн.: і харв.: Bosansko Grahovo, сербск.: Босанско Грахово) — горад у заходняй частцы Босніі і Герцагавіны, які з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Босанска-Грахава (басн.: , харв.: і сербск.: Općina Bosansko Grahovo, Општина Босанско Грахово ) ў складзе Кантона 10 Федэрацыі Босніі і Герцагавіны на мяжы з Харватыяй. Суседнія абшчыны Кантона — Дрвар, Ліўна, Гламач — і іх адміністрацыйныя цэнтры знаходзяцца на нязначнай адлегласці ад Босанска-Грахава. У выніку перадачы паўночна-заходняй часткі былой вялікай абшчыны Дрвар вакол сяла Марцін-Броду ў падпарадкаванне Града Біхач Унска-Санскага кантона, абшчына Босанска-Грахава мяжуе з апошнім. Да Кніну, былой сталіцы Рэспублікі Сербскай Краіны, адлегласць ад Босанска-Грахава па аўтадарозе крыху большая за 30 кіламетраў.

Хуткія факты Босанска-Грахава, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Абшчына Босанска-Грахава размешчана ў горнай мясцовасці ў дыяпазоне вышыняў ад 700 да 1862 метраў над узроўнем мора. Гэтая тэрыторыя мае тыповы дынарскі рэльеф, з характэрнымі высакагор’ямі, сярод якіх найбольш значнае тут Шатор з вяршыняй 1862 метры, што чаргуюцца з карставымі палямі, з якіх на абшчыну прыпадае Грахаўскае поле, што атрымала назву па размешчанаму ў ім горадзе, а таксама часткі Пашыча поля ды Ліваньскага поля.

Thumb
Выгляд Босанска-Грахава з паўночна-ўсходняга боку

Босанска-Грахава знаходзіцца на водападзеле Чорнага і Адрыятычнага мора. Рэкі Струга, Унац, Гудая адносяцца да чарнаморскага басейна, тады як Карана і рэкі Ліваньскага поля — да адрыятычнага. На Шаторы, на вышыні 1488 метраў размешчана Шаторскае возера памерамі 337x127 метраў, якое з’яўляецца ледавіковым возерам, глыбінёй да 8 метраў з празрыстасцю 4 метры. Таксама ў краі маюцца яшчэ два прыродныя возеры і два штучныя.

Босанска-Грахава знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж кантынентальным і міжземнаморскім кліматам, тыповыя праявы якіх тут чаргуюцца. Але, мяркуючы па колькасці ападкаў і суадносна высокім увільгатненні, вялікі ўплыў маюць атмасферныя патокі з Адрыятыкі.

У карставым масіве Стражбеніца знаходзіцца адна з вялікіх сістэмаў пячор у Босніі і Герцагавіны — пячора Ледзяніца, з выяўленай даследаваннямі даўжынёй 697 метраў і плошчай 8477 м². Маецца шэраг іншых цікавых пячораў.

Remove ads

Гісторыя

Насельніцтва

Паводле перапісу насельніцтва 2013 года, колькасць насельніцтва ў населеным пункце Босанска-Грахава склала 876 чалавек, што ў параўнанні з даваеннай колькасцю жыхароў у 2 096 чалавек з’яўляецца вельмі значным скарачэннем, як і ва ўсёй абшчыне — у ёй на 2013 год было 2 028 чалавек[1], што нават трохі меней, чым было толькі ў адміністрацыйным цэнтры да вайны. Гэта звязана з занадта павольным і частковым вяртаннем, пачынаючы з 1996 году, гістарычна пераважаючага сербскага насельніцтва ў абшчыну, пасля зыходу ў верасні 1995 года, падчас ратавання ад нападу харвацкіх акупантаў.

Thumb
Зруйнаванні з верасня 1995 года

Склад насельніцтва ў межах тэрыторыі абшчыны Босанска-Грахава:

2013

1991

1981

Гаспадарка

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads