Вадзім Якаўлевіч Пыхцін
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Якаўлевіч Пы́хцін[2] (руск.: Вадим Яковлевич Пыхтин; 7 лютага 1938 — 22 кастрычніка 1997) — вучоны і канструктар у галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1990). Брат А. Я. Пыхціна.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Бобрынэць (Кіраваградская вобласць, Украіна). У 1955 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. З красавіка 1955 па красавік 1962 года працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245. З красавіка 1962 кастрычнік 1963 года працаваў на заводзе «Прамень» у Кішынёве, дзе кіраваў групай і займаў пасаду галоўнага інжынера. З 1965 (з 1971[2]) года В. Я. Пыхцін ў НДІЭВМ у Мінску, дзе ў 1987—1984 гадах займаў пасаду дырэктара. Адначасова ў 1973—1984 гадах — прафесар кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм Мінскага вышэйшага зенітнага ракетнага вучылішча.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па вылічальнай тэхніцы. Прымаў удзел у распрацоўцы ЭВМ «Урал», быў намеснікам галоўнага канструктара Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ), галоўным канструктарам перыферыйных прылад ЭВМ «Мінск» і ЕС ЭВМ, галоўным канструктарам ЭВМ ЕС7920. Аўтар шэрагу вынаходстваў[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Некоторые вопросы организации ЭВМ широкого применения: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата технических наук. (05.252) / Ин-т точной механики и вычислит. техники АН СССР. — М.: [б. и.], 1970.
- Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. У. Пржыялкоўскім і Г. Дз. Смірновым).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Прэмія Ленінскага камсамола (1970)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1983)
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads