Валянціна Аляксандраўна Гарцуева
беларуская актрыса тэатра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Аляксандраўна Гарцуева (нар. 8 красавіка 1986, Мінск, БССР) — беларуская актрыса тэатра.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 8 красавіка 1986 года ў Мінску ў сям’і рэжысёра Аляксандра Гарцуева і актрысы Зоі Белахвосцік, унучка Валянціна Белахвосціка і праўнучка Глеба Глебава.
У 2007 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). З 2007 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 26 жніўня 2020 года разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].
Remove ads
Творчасць
У тэатры выконвала ролі: Барбара Бжэнка («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Дзяўчына («Ноч на Каляды » М. Гогаля), Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Гелена, Цыганка, выканаўца песні «Снег» («Местачковае кабарэ»), Дзяўчына-эмігрантка («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Ніна Міхайлаўна Зарэчная («Чайка » А. Чэхава), Выканаўца песні «Размова з Руфусам, сабакам Чэрчыля» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Ірына («Дзве душы» М. Гарэцкага), Жульета Вальцье («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернёя і Ж. Бера ), Пані Амелія («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага), Рэгана, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Валя («Першы»).
Remove ads
Узнагароды
- прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Кветка» (2010),
- пераможца разам з Аляксандрам Казелам у намінацыі «Найлепшы акцёрскі дуэт» за спектакль «Не мой» паводле А. Адамовіча на ХІ Міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель, 2011),
- медаль Францыска Скарыны (2020)[4].
Зноскі
- Больш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads