Васіль Васілевіч Пашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васілевіч Пашке́віч (29 снежня 1856 (10 студзеня 1857), в. Сямёнавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні — 14 ліпеня 1939) — расійскі і савецкі вучоны ў галіне пладаводства. Доктар біялагічных і сельскагаспадарчых навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934). Акадэмік УАСГНІЛ (1935).
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Васіля Пашкевіча. Потым бацька служыў у Гаруцішках, дзе і прайшло дзяцінства Васіля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. Паступіў на аддзяленне прыродазнаўчых навук фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбугскага ўніверсітэта, які скончыў у 1882 годзе. Атрымаў адукацыю па біялагічнай спецыяльнасці, ужо студэнтам збіраў матэрыял беларускай флоры, магістарская дысертацыя «Очерк флоры цветковых растений Минской губернии» была адной з першых падобных навуковых прац датычна гэтай тэрыторыі. Потым таксама не губляў цікаўнасці да мясцовай флоры, зрабіў значны ўклад у яе навуковае апісанне. У 1880-я гады стажыраваўся ў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі, быў галоўным садоўнікам імператарскіх паркаў — спачатку працягам некалькіх гадоў кіраваў развіццём дэндрапарку «Сафіеўка» ва Умані Кіеўскай губерні[4], потым у Санкт-Пецярбургу. З 1894 года працаваў у Дэпартаменце земляробства Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей. Калі стала пытанне, дзе атрымаць участак для жыцця і навуковай дзейнасці, В. В. Пашкевіч выбраў Гаруцішкі. Сядзіба пабудавана ў 1894 годзе за 200 м ад царквы, дзе служыў бацька. В. В. Пашкевіч лічыў яе «навуковай станцыяй», але мела і алею, абсаджаны сядзібны двор, да цяперашняга часу захавалася фрагментарна.
З 1922 года прафесар Петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова працаваў у Сельскагаспадарчым камітэце (пазней пераўтвораным ва Усесаюзны інстытут прыкладной батанікі і новых культур і ў 1930 годзе ва Усесаюзны інстытут раслінаводства)[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
В. В. Пашкевіч займаўся вывучэннем сартоў, даследаваннямі біялогіі цвіцення і пладанашэння пладовых культур. У 1926—1931 гг. пад яго кіраўніцтвам была сабрана і сістэмізавана вялікая колькасць мясцовых сартоў пладовых культур на тэрыторыі Беларусі. Сярод апублікаванага:
- Орех лесной и его культура. — М., 1894;
- Культура лекарственных растений. — СПб., 1894;
- Плодоводство и огородничество в Минской губернии.
- Общая помология или учение о сортах плодовых деревьев. — Л.; М., 1930.
- Избранные сочинения по плодоводству. — М., 1959.
і інш.
Remove ads
Зноскі
- Шлявас А. В. Вклад В.В. Пашкевича в развитие отечественного садоводства, The contribution of V.V. Pashkevich to the development of Russian horticulture // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 3. — С. 66–80. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-13005
- Пашкевич Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Вишнякова М. А., Котелкина И. В. Секция «Исследователи генофонда мировой коллекции ВИР: предшественники, соратники и последователи Н.И. Вавилова» на международной конференции «125 лет прикладной ботаники в России», The Section “Researchers of the Gene Pool of the VIR World Collection: N.I. Vavilov’s predecessors, associates and followers” at the International Conference “125 years of Applied Botany in Russia” // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 3. — С. 126–133. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-13012
- Имя на карте города Узды // Сайт ДУА «Узденская раённая гімназія»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads