Васіль Сцяпанавіч Жудро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Сцяпанавіч Жудро́[1] (1917, Карані, Рэчыцкі павет — 20 красавіка 1942, Мінск, Генеральная акруга Беларусь) — кіраўнік савецкага падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.
Remove ads
Біяграфія
У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе быў датэрмінова дэмабілізаваны і накіраваны на працу ў пракуратуру горада Пінск. Вайна заспела Жудро ў Мінску, дзе ён вучыўся на юрыдычных курсах. З першых дзён акупацыі Васіль Жудро ўступіў у групу гарадскіх падпольшчыкаў, а таксама ўсталяваў сувязь з падпольшчыкамі групы Камарова (псеўданім В. З. Каржа), якая дзейнічала ў Пінскай, Баранавіцкай і Мінскай абласцях. Спачатку Жудро быў сувязным і агітатарам, наладзіў цеснае ўзаемадзеянне Мінскага падполля з партызанскімі атрадамі Каржа і Варанянскага. Падпольшчыкі забяспечвалі партызанаў зброяй і медыкаментамі, а таксама перапраўлялі жыхароў Мінска ў атрады.
У снежні 1941 гады Жудро абралі кіраўніком аднаго з райкамаў Мінскага падпольнага гаркама. Пад яго кіраўніцтвам быў здзейснены шэраг буйных дыверсій на прадпрыемствах Мінска, пушчана пад адхон мноства эшалонаў ворага, знішчаліся дробныя групы нямецкіх салдатаў шляхам арганізацыі засад у ваколіцах горада.
17 красавіка 1942 года Васіль Жудро атрымаў агнястрэльнае раненне ў жывот пры спробе затрымання ў прыгарадзе Мінска, аднак здолеў схавацца ад пераследу і дабрацца да явачнай кватэры. Падпольшчыкі падманным шляхам арганізавалі яго шпіталізацыю ў 1-ю клінічную бальніцу, але лекарам не ўдалося паспяхова зрабіць Жудро аперацыю і 20 красавіка ён памёр.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені пасмяротна. Імем Васіля Жудро названа вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads